Навука і тэхналогіі1313

У чалавечым целе выпадкова выяўлены новы орган, па якім можа распаўсюджвацца рак

Група амерыканскіх медыкаў выявіла ў целе чалавека новую структуру, якую прапануе лічыць органам, піша «Папулярная механіка».

Новы і пакуль безназоўны орган заўважылі выпадкова, аналізуючы вынікі звычайнай медыцынскай працэдуры — эндаскапіі. Гастраэнтэролагі даследавалі кішачнікі пацыентаў з дапамогай канфакальнага лазернага эндамікраскопа: гэты прыбор дазваляе вывучаць мікраскапічную структуру тканак, не аддзяляючы іх, наўпрост унутры цела.

У тым месцы, дзе жоўцевыводныя шляхі меліся быць акружаныя шчыльнай аднастайнай сценкай, навукоўцы выявілі перапляценне канальчыкаў.

Апісанняў падобнай структуры ў гэтым месцы няма ў падручніках па анатоміі, таму навукоўцы звярнуліся па кансультацыю да спецыяліста па лабараторнай дыягностыцы Ніла Тэйзі з Медыцынскай школы ўніверсітэта Нью-Ёрка.

З дапамогай эндаскопа з канфакальным лазерным мікраскопам Тэйзі выявіў падобныя структуры пад слізістай абалонкай уласнага носа, а таксама ў многіх іншых органах пацыентаў: уздоўж усяго стрававальнага тракту, вакол мачавога пухіра, артэрый, бронх і звязкаў, пад скурай — усюды, дзе злучальная тканка прымацоўваецца да іншых тканак і органаў.

Пры звычайнай біяпсіі сетка каналаў губляе вадкасць і становіцца незаўважнай. Выняць яе з арганізма і вывучыць ў лабараторыі атрымалася толькі замарозіўшы тканку перад біяпсіяй. Сетка апынулася часткай падслізістага пласта — тканкі, якая злучае цягліцавую і слізістую абалонкі і адначасова — раней незаўважаным элементам міжтканкавае прасторы. Яе канальчыкі запаўняе лімфа, а структуру падтрымліваюць шчыльна ўкладзеныя адзін на аднаго калагенавыя вузельчыкі.

Усю гэтую сістэму аўтары артыкула прапануюць разглядаць як самастойны орган, гэта значыць як групу тканак, якія выконваюць у арганізме спецыфічную функцыю.

Магчыма, асноўная функцыя міжтканкавай сеткі каналаў, запоўненых вадкасцю, — змякчэнне удараў, аднак па іх могуць распаўсюджвацца і ракавыя клеткі. Ролю новага органа ў метастазаванні яшчэ трэба будзе ўдакладніць.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя стаўкі адзінага падатку для ІП і важныя змены для таксістаў і будаўнікоў5

Літва папросіць Лукашэнку вярнуць грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, але мяжу не адкрые15

«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага3

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды12

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць