Нерухомасць2323

Невядомая спадчына: дом Іваноўскіх у Галавічполі пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

Піша Леанід Лаўрэш з Ліды.

Усе мясцовыя людзі называюць гэты цудоўную пабудову «домам Вадэйкаў». Аднак насамрэч дом пабудаваў старшы брат Вацлава Іваноўскага — Ежы.

Менавіта ён у 1930 г. успадкаваў палову Галавічполя, а Вадэйкам у той час належала другая палова. Пасля 1930 года менавіта Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага строга драўлянага, пабудаваў гэты прыгожы дом.

А спраектаваў яго, аказваецца, наш знакаміты беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га. імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.

Афіцына побач з домам.

Вядома, што пры канцы 1920-х Дубейкаўскі нейкі час выкладаў у Лідзе, а потым, у першай палове 1930-х, ён настаўнiчаў і працаваў ў Беларускiм інстытуце гаспадаркi i культуры, аднаўляў кляштар у Друi, будаваў кляштар пад Варшаваю і мiкрараён на Антокалi ў Вiльнi. У другой палове 1930-х гадоў з-за цяжкай хваробы архітэктар практычна не працаваў. Пра ягонае аўтарства дома ў Галавічполе, здаецца, мастацтвазнаўцы яшчэ не ведаюць.

Ежы Іваноўскі падчас Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску на Захадзе і застаўся жыць у Англіі. У савецкія часы дом, спраектаваны архітэктарам Вітан-Дубейкаўскім, стаў школьным інтэрнатам, а сёння належыць парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Дарэчы, Іваноўскія былі аднымі з фундатараў будаўніцтва гэтага прыгожага касцёла ў стылі неаготыкі.

Інфармацыю пра аўтарства Вітан-Дубекаўскага можна спраўдзіць у 6-тым томе энцыклапедыі «Землеўласнікі Польшчы XX ст» (Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny, część 6. Warszawa 2002. S. 58—59.), адкуль і я даведаўся пра сапраўдную гісторыю дома, які зацікавіў мяне шмат гадоў таму.

Магчыма, раней я памыляўся з вызначэннем стылю галавічпольскага дома. Можа, гэта ўсё ж не «закапанскі», а «беларускі» архітэктурны стыль, але вызначаць гэта трэба адмыслоўцам, да якіх я, вядома ж, не належу. У любым выпадку, турыстычная прывабнасць мястэчка пасля вызначэння аўтарства Вітан-Дубейкаўскага павінна павялічыцца, тым больш што Лябёдка Іваноўскіх зусім блізка.

І трэба узяць гэты дом пад дзяржаўную ахову як помнік архітэктуры.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць