Здарэнні1313

«Пасадзіце яго ў «петушыную камеру» — 17-гадовы анархіст распавёў, як яго затрымлівала міліцыя

Мінчук Фёдар Бабанаў быў затрыманы 19 красавіка. Яго вінавацяць у распаўсюдзе порна — адпаведны ролік быў размешчаны на старонцы хлопца ў сацсетках.

Бабанаў распавёў праваабаронцам-вясноўцам падрабязнасці затрымання.

Па словах хлопца, яго выклікалі да ўчастковага штосьці падпісаць. Там трое ў цывільным накінулі на яго кайданкі і адвезлі ва ўпраўленне ГУБАЗіК. Па дарозе ўвесь час гучалі абразы, сцвярджае Бабанаў.

«Казалі: «Такіх, як ты, не павінна існаваць. Ты — біясмецце», — узгадвае Бабанаў.

Ён расказвае, што яго паставілі на расцяжку і пачалі распытваць не пра ролік у сацсетках, а пра сяброў-анархістаў. Затым хлопца адвезлі ў Следчы камітэт, дзе дапыталі. Кайданкі знялі толькі там, кажа Бабанаў. Пасля, па яго словах, следчымі было прынята рашэнне арыштаваць яго на трое сутак. Бабанава адвезлі на Акрэсціна. Там, кажа хлопец, абразы працягнуліся.

«Гэта твой дом на бліжэйшыя некалькі гадоў», «Пасадзіце яго ў «петушыную камеру» — вось прыкладна такія фразы адносна сябе я чуў. Праз суткі знаходжання там да мяне прыйшоў адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіК і зноў пачаў распытваць пра анархічны рух, маіх сяброў і знаёмых. Таксама ён пытаўся, навошта я пішу Змітру Паліенку. Ён працягваў ціснуць на мяне, але я адмаўляўся адказваць на яго пытанні», — сцвярджае хлопец.

Цяпер Бабанаў на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Сам ён звязвае сваё затрыманне з дзейнасцю ў анархічным руху.

У прэс-службе мінскай міліцыі адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць