Свет2323

Брытанскае МУС узначаліў нашчадак выхадцаў з Пакістана ФОТА

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прызначыла новага міністра ўнутраных спраў. Ім стаў былы топ-менеджэр Deutsche Bank.

Саджыд Джавід. Фота: Alastair Grant / AP

Новым міністрам унутраных спраў Вялікабрытаніі ў панядзелак прызначаны Саджыд Джавід. Як паведамляе тэлеканал Sky, нашчадак выхадцаў з Пакістана, ён стаў першым кіраўніком МУС — прадстаўніком нацыянальнай меншасці.

Джавід паспеў папрацаваць у банку Chase Manhattan ў Нью-Ёрку, а ў 2004 годзе стаў кіруючым дырэктарам Deutsche Bank. Сышоў ён адтуль у 2009 годзе, зарабляючы каля 3 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў за год. Ён таксама працаваў ва ўрадзе, дзе адказваў за пытанні мясцовага самакіравання

Sky адзначае, што рашэнне прызначыць Джавіда можа тлумачыцца жаданнем Мэй накіраваць у МУС чалавека, які раней не меў ніякага дачынення да гэтага міністэрства і не можа быць датычны да скандалу, у якім замяшаная яго папярэдніца Эмбер Рад.

Як аказалася, у міністэрстве былі вызначаныя мэтавыя паказчыкі па мігрантах, якіх улады хацелі высылаць з краіны. Скандал атрымаў назву Windrush.

Гэта імігранты з Карыбскага басейна, першы карабель з якімі пад назвай «Эмпайр Уіндраш» (Windrush) прыбыў у Лондан 22 чэрвеня 1948 года. Іх запрасілі ў Брытанію, каб папоўніць недахоп працоўнай сілы ў краіне.

Скандал узнік пасля таго, як стала вядома, што некаторых перасяленцаў з краін-членаў Брытанскага Садружнасці, якія прыехалі ў Каралеўства ў перыяд з канца 1940-х да 1970-х гадоў, а таксама іх сваякоў абвясцілі нелегальнымі імігрантамі.

Пасля таго як гісторыя стала здабыткам галоснасці, Рад сышла ў адстаўку.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі112

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка24

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць