Улада22

Паніка ў Мінсельгасхарчы

Расея з 1 лістапада забараняе ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў.

Расея з 1 лістапада 2008 году забараняе ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэтае рашэньне паведамляе сёньня прэс‑рэліз Расейскага сельскагаспадарчага нагляду.

Пра рэакцыю беларускага боку «Свабодзе» ўдалося даведацца ў галоўным упраўленьні вэтэрынарыі Дзяржаўнай інспэкцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня. Вось што кажа адзін з кіраўнікоў гэтай установы Віктар Аладко:

«Усе панікуюць! Усе! Вы ж цудоўна разумееце, што сёньня прадпрыемствы, якія арыентаваныя на экспарт сваёй прадукцыі, вядома, будуць панікаваць».

У адказ на пытаньне, ці неспадзяваным было рашэньне Рассельгаснагляду, чыноўнік заяўляе:

«Мы яшчэ самі не пасьпелі папрацаваць над гэтай інфармацыяй. Наша міністэрства ёй толкам яшчэ не валодае. А журналісты ўжо, як мухі, з усіх бакоў абляпілі…»

Між тым Расейскае інфармацыйнае агенцтва канстатуе, што «беларускі бок пры апошняй праверцы не правёў аўдыт 35 прадпрыемстваў, праінспэктаваных спэцыялістамі Рассельгаснагляду ў жніўні 2008 году».

***

Расейскі бок таксама ўдакладняе, што забарона распаўсюджваецца на ААТ «Маладэчанскі гармалзавод», ААТ «Смалявіцкі малочны завод», ААТ «Верхнядзьвінскі масласырзавод», ААТ «Сеньненскі завод САМ», КУП «Веткаўскі малочны завод», СААТ «Белсыр», ІААТ «Мілкімпарт‑Айс», ААТ «Горацкі масларобчы‑сыраробчы завод», ААТ «Слаўгарадзкі масларобчы‑сыраробчы завод», ААТ «Мсьціслаўскі масларобчы‑сыраробчы завод», ААТ «Чавускі масларобчы‑сыраробчы завод», ААТ «Шклоўскі масларобчы завод», ААТ «Пружанскі малочны завод», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ААТ «Шчучынскі масласырзавод», ААТ «Вілейскі гармалзавод», ААТ «Нарачанскі масласырзавод», ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», ААТ «Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат « і ААТ «Кобрынская птушкафабрыка».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая100

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць