Здарэнні88

Пад Калінкавічамі знішчылі «чупакабру», якая перадушыла дзясяткі трусоў на падворках

Газета «Калінкавіцкія навіны» не раз пісала пра невядомую жывёлу, якая па начох пранікала на падворкі гараджан і па-зверску распраўлялася з дзясяткамі трусоў. Раніцай гаспадары знаходзілі зламаныя клеткі з разарванымі сеткамі і тое, што засталося ад іх вушастых гадаванцаў пасля візіту начнога «госця».

У рэдакцыю газеты сталі яшчэ і яшчэ паступаць паведамленні ад жыхароў горада, на падворках якіх таксама пабывала «чупакабра» (так ужо традыцыйна ў беларускай прэсе называюць любую невядомую жывёліну).

А ў пятніцу, 25 траўня, паведамілі, што «чупакабра» больш не патрывожыць трусаводаў, бо напярэдадні, у чацвер, пасля чарговай начной вылазкі і зверскай расправы над двума дзясяткамі трусоў яна была знішчана.

Высачыў і застрэліў звера старшы егер Калінкавіцкага лясгаса Віталь Садоўскі, да якога з просьбай аб дапамозе звярнуліся яго знаёмыя, жыхары Новай Антонаўкі.

— У нас гэта ўжо паўторны выпадак, — распавядае Зінаіда Севярын. — Першы адбыўся ў красавіку. Тады звер выцягнуў з клетак і разарваў двзюх дарослых трусак, выгрыз ім вантробы.

Мы адразу зразумелі, што гэта выхадкі нейкага бадзяжага сабакі. А іх у Антонаўцы — гаць гаці. Колькі ўжо звярталіся ў розныя інстанцыі — ніякай рэакцыі.

У ноч на 24 мая звер зноў вярнуўся. Гэтым разам яго ахвярамі сталі 19 нашых трусоў. Калі я выйшла раніцай у двор, ледзь не страціла прытомнасць. Клеткі разарваныя, паўсюль валяюцца трупікі задушаных, загрызеных звяркоў. У тых, каго ён так і не змог выцягнуць з клетак, адарваныя лапкі, пагрызеныя бакі… Скалечаныя звяркі былі яшчэ жывыя. Ён нават дэкаратыўнага труса, якога мы трымалі для дзяцей, не пашкадаваў…

Я адразу расказала пра жахі на нашым падворку мужу. Мы выклікалі міліцыю, напісалі заяву з просьбай прыняць меры. Мой муж Ігар Уладзіміравіч патэлефанаваў егеру Віталю Садоўскаму з просьбай дапамагчы вылавіць звера, які даставіў нам столькі клопатаў і страт.

Старшы егер распавёў, што гаспадары некалькі разоў заўважалі каля дома вялікага сабаку карычневай афарбоўкі. Яго бачылі і ў тую трагічную для сям'і Севярынаў раніцу. Казалі, што днём ён хаваецца дзесьці ў лесе.

Таямнічую «чупакабру» выявілі ў кар'еры. Адчуўшы небяспеку, ён спрабаваў схавацца ў лесе, але быў спынены трапным стрэлам.

— Сабака, сапраўды, не зусім звычайны, — апісаў старшы егер. — Буйны, з вялікімі зубамі. Афарбоўка поўсці шэра-карычневая, трохі падобны да шакала. Але гэта дакладна не чупакабра. Хутчэй за ўсё, дзікі сабака з моцна развітым паляўнічым інстынктам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць