Падчас правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што 16-гадовая мінчанка аказвае інтымныя паслугі за ўзнагароджанне, піша sb.by.
«Патэнцыйных кліентаў дзяўчына знаходзіла ў сацсетках і на сайтах знаёмстваў. Сустракалася з кліентамі на здымных кватэрах. За гадзіну брала 20-25 даляраў. Пры гэтым бацькам распавядала, што знаходзіцца на вучобе ў каледжы. А ў навучальнай установе падавала падробленыя даведкі аб тым, што хварэе», — распавяла падрабязнасці справы афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Дручыніна.
Супрацоўнікам затрыманая расказала, што займаецца падобным «бізнэсам» прыкладна паўгода. Прычым, па яе словах, робіць гэта яна таму, што ёй гэта падабаецца.
У дачыненні да дзяўчыны складзены адміністрацыйны пратакол за занятак прастытуцыяй. Матэрыялы накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Каментары