Грамадства2525

У рэйтынгу пітушчых краін Беларусь апусцілася з 2-га на 27-е месца

У апошняй справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Беларусь заняла 27-е месцы па колькасці спажытага алкаголю на душу насельніцтва, паведамляе tut.by.

На аднаго чалавека ў нашай краіне за 2016 год выпілі 11,2 літра чыстага спірту. (Для параўнання: у 2010 годзе гэты паказчык складаў 17,5 літра.)

Першае месца ў «рэйтынгу пітушчых» заняла Малдова — 15,2 літра. На другім апынулася Літва — 15 літраў, трэцяе — у Чэхіі (14,4 літра). З нашых суседзяў у Латвіі выпіваюць 12,9 л, у Расіі — 11,7 л, у Польшчы — 11,6 л, ва Украіне — 8,6 л.

Дарэчы, яшчэ летась СААЗ паведамляла, што па звестках на той самы 2016 год Беларусь спажыла 16,4 літра спірту на чалавека — гэта было другое месца ў свеце пасля Літвы. Але той рэйтынг быў прагнозным, і ён не спраўдзіўся.

Паводле інфармацыі Белстата, у 2016 годзе беларусы выпілі 8,8 л алкаголю на душу насельніцтва, у 2015-м — 9,3 л. Нацыянальная статыстыка разлічвае продаж алкаголю на ўсе групы насельніцтва. СААЗ у сваёй методыцы ўлічвае людзей з 15 гадоў.

Паводле звестак СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 л спірту ў год пагражае не толькі яго здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадукцыйнасці і ўплывае на наступныя пакаленні. 

Каментары25

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста10

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў44

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра5

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста10

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць