У мінулую пятніцу, 22 чэрвеня, у Франфурце-на-Майне памерла Тамара Казевіч, жонка выдатнага беларускага асьветніка і навукоўца, грамадзяніна ЗША Барыса Кіта. Пасьля сьмерці мужа яна сур'ёзна хварэла. Тамара Казевіч перажыла Барыса Кіта на чатыры з паловай месяцы, перадае Радыё Свабода.
Пра сьмерць Тамары Казевіч паведаміла яе дачка Ірына. Калі будзе пахаваньне, пакуль невядома. Тамару Казевіч пахаваюць на тых жа могілках праваслаўнай царквы ў гонар сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне, дзе 15 лютага пахавалі Барыса Кіта.

Тамара Казевіч была апошняй жонкай Барыса Кіта, стасункі зь якой доўжыліся больш за 45 гадоў.
-
Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць
-
Дзясяткі гадоў экспедыцый у адным ютуб-канале. У Беларусі прэзентавалі відэархіў Міколы Козенкі з народнымі танцамі і абрадамі
-
Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком
Каментары