Спорт33

12 прычын, чаму нам запомніўся групавы этап чэмпіянату свету

Вечарам у чацвер завяршыўся групавы этап чэмпіянату свету па футболе. Засталася ўсяго чвэрць матчаў, але плэй-оф — гэта ўжо зусім іншая філасофія і зусім іншы футбол, без права на памылку. Кульмінацыя толькі наперадзе.

Давайце ўзгадаем, чым нам запомніліся матчы групавога этапу.

«Гасціннасць» зборнай Расіі

A.RICARDO / Shutterstock.com

5 чэрвеня ў Маскве зборная Расіі згуляла ўнічыю з Турцыяй у апошнім кантрольным спарынгу перад стартам чэмпіянату свету і давяла да сямі матчаў сваю серыю без перамог.

З'явіліся чуткі пра магчымую змену трэнера, і нават называліся магчымыя прозвішчы патэнцыйных пераемнікаў Чарчэсава.

Але гаспадары сталі адкрыццём мундыялю і вельмі ўпэўнена упершыню выйшлі ў плэй-оф. У матчы-адкрыцці Расія дэкласавала Саудаўскую Аравію з лікам 5:0, а ў другім туры з лікам 3:1 быў пераможаны Егіпет з Махамедам Салахам. 

У трэцім туры, праўда, Уругвай тройчы пакрыўдзіў гульцоў і заўзятараў зборнай Расіі. Цяпер на чарзе — гульня 1/8 фіналу з Іспаніяй, дзе можа здарыцца ўсё што заўгодна.

Санкцыі і зборная Ірана

Marco Iacobucci EPP / Shutterstock.com

За дзень да старту мундыялю зборная Ірана засталася без буцаў праз эканамічныя санкцыі з боку ЗША. Кампанія Nike адмовілася выдаць экіпіроўку іранцам, і тым давялося тэрмінова набываць абутак у расійскіх крамах ці пазычаць буцы ў футбалістаў з іншых краін.

Непрыемнасці не зламілі зборную Ірана. У першым туры азіяты здабылі другую ў гісторыі перамогу на мундыялях, дзякуючы аўтаголу абгуляўшы мараканцаў. Потым мінімальна саступілі Іспаніі, а ў трэцім туры ледзь не выбілі з турніра партугальцаў. Нічыёй не хапіла для выхаду ў плэй-оф, але хлопцы Карлаша Кейруша паказалі выдатны прыклад змагання.

Футбол 2.0

Фота: Oleg Bkhambri

Шмат хто кажа, што сістэма відэапраглядаў забівае футбол. Як бы тое ні было, VAR нашмат меней шкодзіць духу гульні, чым судзейскія памылкі.

Так, відэапрагляды не пазбавілі матчы ад спрэчных рашэнняў, але судзейскіх скандалаў у Расіі пакуль не было. 

Прычоска Нэймара

Фота: Shutterstock.com

На пачатку чэмпіянату ўсе абмяркоўвалі не сенсацыйную нічыю бразільцаў і швейцарцаў, а прычоску Нэймара, падобную да локшыны хуткага гатавання.

Але за не самым удалым іміджам форварда можа стаяць і рацыянальнае тлумачэнне. На мундыяль бразілец прыехаў не ў найлепшай кандыцыі пасля траўмы і такім нетрывіяльным чынам адцягвае ўвагу ад сваёй не самай удалай гульні. 

Маскіроўка карэйцаў

Фота: Shutterstock.com

Трэнерскі штаб зборнай Паўднёвай Карэі быў вельмі заклапочаным увагай журналістаў і супернікаў да сваёй зборнай. Каб схаваць планы і тактыку, азіяты пайшлі на хітрыкі.

На трэніроўкі карэйцы выходзілі ў цішотках з некалькімі нумарамі, а на адкрыты занятак для журналістаў выйшлі ў форме наогул без апазнавальных знакаў. Стэрэатып пра падобных адзін да аднаго азіятаў ў дзеянні.

Такая тактыка не дапамагла са шведамі і мексіканцамі, але ў трэцім туры Паўднёвая Карэя адправіла дадому зборную Германіі, дзейснага чэмпіёна свету.

Правал палякаў і немцаў

Мем пра выступ зборнай Польшчы: «Польшча — Бязлюдны Востраў 0:2. Абодва галы забілі самі сабе. Як так атрымалася — не ведаем». Facebook.com/zagraliiposzli

Геаграфічныя суседзі амаль сінхронна праваліліся ў Расіі.

Палякі амаль безапеляцыйна саступілі ў першых двух турах Сенегалу і Калумбіі ды датэрмінова аказаліся без шанцаў на працяг барацьбы. У трэцім туры палякі крыху рэабілітаваліся перад заўзятарамі, абгуляўшы японцаў, але ніяк іначай чым правалам выступленне палякаў назваць складана.

Немцы маглі праваліцца сінхронна з суседзямі, але вырвалі перамогу ў гульні са Швецыяй у дададзены арбітрам час і працягнулі мучэнні да апошняга тура. Але ў вырашальным матчы Германія склала паўнамоцтвы чэмпіёнаў свету і прайгралі вышэйзгаданым паўднёвакарэйцам. 

У нас будзе новы чэмпіён свету. Пасля гегемоніі «Рэала» на клубным узроўні гэта ўспрымаецца добрай навіной.

Памылка, якая ледзь не вышвырнула Аргенціну з мундыялю

Уілі Кабальера правёў за «Чэлсі» толькі чатыры гульні за сезон, але з-за траўмы Серхіа Рамэра стаў асноўным брамнікам Аргенціны на чэмпіянаце свету.

У першым туры «альбіселестэ» згулялі ўнічыю з Ісландыяй, а ў гульні другога тура Кабальера зрабіў жудасную памылку, фактычна падараваўшы першы гол харватам. Балканцы скарысталіся такім падарункам па поўнай: 0:3 і крок ад вылету.

Але Мэсі і кампанія выратаваліся, здабыўшы перамогу над Нігерыяй ў трэцім туры. А Кабальера сеў на лаўку.

Косаўскі след

22 чэрвеня ў Калінінградзе паміж сабой гулялі сербы і швейцарцы. Усё б і нічога, але ж у складзе швейцарцаў гуляе нямала футбалістаў з албанскімі каранямі. А нагадваць пра адносіны Сербіі і Косава тут, думаем, не трэба.

Швейцарцы перамаглі з лікам 2:1. У іх складзе адзначыліся Граніт Джака, чые бацькі — косаўскія албанцы, і Джардан Шачыры, які наогул нарадзіўся ў Косаве. Гульцы адзначылі забітыя галы, паказаўшы рукамі албанскага арла.

ФІФА аштрафавала гульцоў зборнай Швейцарыі за такі жэст, але патрэбную суму гатовыя ахвяраваць як у Албаніі, так і ў Косаве, каб аддзячыць футбалістам зборнай Швейцарыі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Егіпецкі рэкардсмен

Фота: Anna Nessy / Shutterstock.com.

Брамнік зборнай Егіпта Эсам аль-Хадары пабіў рэкорд Фарыда Мандрагона і стаў самым ўзроставым футбалістам у гісторыі чэмпіянатаў свету. 

Аль-Хадары выйшаў у трэцім туры супраць Саудаўскай Аравіі ва ўзросце 45 год, 161 дзень і нават пацягнуў пенальці. Але гэтага не хапіла нават для таго, каб здабыць нічыю.

Паводзіны Марадоны

Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» актыўна бавіць час на матчах чэмпіянату свету і паспеў патрапіць у некалькі камічных гісторый.

Дыега Армандавіч то паліў у віп-ложы, то крыўдзіў карэйскіх фанатаў, то паказваў непрыстойныя жэсты. Скончылася гэта тым, што Марадону спатрэбілася дапамога медыкаў.

Не забываў аргенцінец і пра свой клуб: пасля перамогі брэсцкага «Дынама» над «Гарадзеяй» Марадона напісаў віншаванні ў інстаграме.

Плэй-оф і фэйр плэй

Фота: Marco Iacobucci EPP / Shutterstock.com

Упершыню лёс пуцёўкі ў плэй-оф вырашаўся па колькасці паказаных гульцам жоўтых і чырвоных картак. 

Японія і Сенегал набралі па чатыры ачкі, паміж сабой згулялі ўнічыю (2:2) і мелі аднолькавую розніцу забітых і прапушчаных мячоў (4:4). У трох гульнях японцы папярэджваліся 4 разы, а сенегальцы — шэсць. Менавіта гэта і дазволіла азіятам выйсці ў накаўт-раўнд.

Канфуз Батшуаі 

У чацвер англічане і бельгійцы гулялі ў вельмі дзіўны футбол. Пасля двух тураў абедзве каманды мелі па шэсць ачкоў і мусілі вызначыцца з лідарам і другой камандай групы. 

Справа ў тым, што другое места ў групе гарантавала слабейшую сетку на шляху да фіналу. 

Бельгійцы здолелі перамагчы, дзякуючы мячу Янузая. Мішы Батшуаі так радаваўся голу партнёра, што адсвяткаваў падзею па-асабліваму.

Сам Батшуаі таксама з гумарам адрэагаваў на кур'ёзны эпізод, напісаўшы: «Ведаў, што афігею, варта мне зайсці ў Twitter. Ну чаму я такі тупы?»

А чым вам паспеў запомніцца чэмпіянат свету?

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

У «Прастаквашыне» з'явіцца персанаж Уладзіміра Пуціна6

«На бутэрброд без праблем заробіш». Сісадмін распавядае пра 20 гадоў працы на дзяржаўным прадпрыемстве2

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць