Навука і тэхналогіі

Facebook адчыніць штаб-кватэру ў Лондане 

Паводле словаў кіраўніка аддзялення кампаніі ў Паўночнай Еўропе, Вялікабрытанія з'яўляецца «адным з найлепшых месцаў у свеце» для тэхналагічных кампаній, паведаміла The Times.

Кампанія Facebook абвясціла аб будаўніцтве новай штаб-кватэры ў раёне Кінгз-крос плошчай больш за 55,7 тыс. кв. м, адзначае выданне.
Карпарацыя Google будуе ў гэтым жа раёне першы ў Лондане 300-метровы «ляжачы хмарачос» плошчай звыш 92 тыс. кв. м па праекце вядомага брытанскага дызайнера Томаса Хетэрвіка. У ліпені мінулага года ў адным з лонданскіх будынкаў на 15 паверхах агульнай плошчай каля 56 тысяч кв. м абсталявалася кампанія Amazon. Кампанія Apple абрала для сваёй новай штаб-кватэры будынак былой электрастанцыі ў Батэрсі. У помніку архітэктуры, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, на шасці паверхах агульнай плошчай амаль 46,5 тыс. кв. м размесцяцца больш за 1,4 тыс. супрацоўнікаў.

Паводле агенцтва нерухомасці Savills, пачынаючы з трэцяга квартала 2016 года тэхналагічныя кампаніі занялі ў агульнай складанасці амаль 288 тыс. кв. метраў плошчы, або 12,8% ад усёй наяўнай.

«Многія буйныя міжнародныя фірмы не лічаць, што Brexit істотна адаб'ецца на правядзенні бізнес-аперацый», - адзначае кіраўнік агенцтва Пол Бенет. Амерыканскія кампаніі працягваюць аддаваць перавагу Злучанаму Каралеўству з-за супольнай мовы, даступнасці венчурнага капіталу, меншага, чым, напрыклад, у Францыі рэгулявання рынку працы, а таксама спрыяльнага для стартапаў падаткаабкладання, дадае выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць