Здарэнні

Польскія пракуроры назвалі прычыну катастрофы аўтобуса з украінцамі

Паводле папярэдняй версіі ўкраінскі аўтобус вылецеў з дарогі ў Польшчы праз значнае перавышэнне хуткасці. Загінулі тры чалавекі, 38 пасажыраў дастаўленыя ў бальніцы.

Pogotowie Ratunkowe w Przemyślu

Аўтобус з украінцамі, які вылецеў з трасы ў Польшчы, рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на акруговую пракуратуру Пшэмысля.

На адрэзку, дзе адбылася аўтакатастрофа, дазволеная хуткасць руху — 30 км у гадзіну. Пры гэтым аўтобус вылецеў з трасы на хуткасці 70-80 км у гадзіну.

За рулём знаходзіўся грамадзянін Украіны, ён затрыманы. Экспертыза паказала, што кіроўца быў цвярозы.

«Папярэднія высновы сведчаць, што кіроўца спрабаваў пазбегнуць аварыі. Заўтра яго дапытае пракурор. <…> Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 1 да 10 гадоў», — цытуе радыёстанцыя паведамленне пракуратуры.

Аўтакатастрофа, у якой загінулі тры чалавекі, адбылася на нацыянальнай дарозе № 28 паміж гарадамі Санок і Пшэмысль у месцы, якое называюць «смяротным выгібам», паколькі там адбываецца мноства аварый. Кіроўца не справіўся з кіраваннем на небяспечным павароце, у выніку аўтобус вылецеў з дарогі і скаціўся са схілу.

У салоне знаходзіліся 54 чалавекі. Усе яны былі грамадзянамі Украіны. Тры чалавекі загінулі (дзве жанчыны і мужчына), астатнія былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені ў Пшэмысль, Леска і Санок. У пацярпелых дыягнаставалі пераломы, траўмы хрыбетніка і ўнутраных органаў, як мінімум у дзевяці з іх сур'ёзныя пашкоджанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць