Каля 50 актывістаў ураніцы прыйшлі да Адміністрацыі прэзідэнта. Сярод іх — палітык Мікола Статкевіч.
Наведнікі перадалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць справу ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Сёння ім будзе абвешчаны прысуд.
Як паведамляе Tut.by, Максім Вінярскі прычапіў на дзверы Адміністрацыі плакат «Лукашэнка, сыходзь!» Праўда, ахова адразу прыбрала яго.

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары