Ежа77

Запечаныя перцы: для канапэ, і на гарнір, і самастойная закуска

Самая смачная гародніна з’яўляецца пры канцы жніўня і ў пачатку верасня. Духмяныя дачныя памідоры, хрусткія агуркі і, канечне ж, вялікі выбар перцаў. Я асабіста гатовая есці іх хоць кожны дзень, бо варыянтаў прыгатавання проста безліч (перцы фаршыраваныя, рагу, леча, гуляш ды і проста свежыя ў салату). Але ж мой улюбёны варыянт — гэта запечаныя перцы. Іх можна выкарыстоўваць і для канапэ са свежым багетам, дадаваць у салату ці есці проста так. Духмяныя перцы, прамочаныя заліўкай, нікога не пакінуць абыякавым. Смачна есці!

Нам спатрэбіцца:

  • 4—5 перцаў;
  • 100 мл аліўкавага алею;
  • 3 зубчыкі часнаку;
  • 1 ст. л. бальзамічнага воцату;
  • галінка базіліку;
  • соль, перац.

Перцы мыем і выкладваем на бляху. Духоўку грэем да 200 градусаў (можна яшчэ ў дадатак падключыць рэжым грылю). Запякаем прыкладна 30 хвілін. Раю пераварочваць перцы, каб працэс адбываўся раўнамерна. Калі перцы стануць мяккімі, дастаём з духоўкі і перакладваем ці ў міску з накрыўкай, ці заварочваем у фальгу: гэта дапаможа перцам прапарыцца і дазволіць зняць скурку з меншымі высілкамі. Даём ім пастаяць хвілін 10—15.

У гэты час робім заліўку. Дробна наразаем часнок, змешваем яго з воцатам, алеем, базілікам. Солім, перчым.

Перцы ачышчаем ад скуркі і насення, перакладаем у слоік. Сок ад перцаў захоўваем і таксама дадаём да заліўкі. Заліваем перцы, каб заліўка пакрывала іх цалкам (калі трэба, дадаём больш алею).

Пажадана даць перцам настаяцца некалькі гадзін перад ужываннем. Гатовую страву можна захоўваць у лядоўні некалькі дзён, але я упэўненая, што яна знікне са стала імгненна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі2

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

Рамзан Кадыраў выклаў «кансерву» са сваім сынам, каб схаваць яго цяжкі стан7

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі2

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць