Прэзідэнт Расіі лічыць, што падзеі ў Керчы, дзе падчас масавай стральбы загінуў 21 чалавек, сталі вынікам глабалізацыі, «уключаючы сацсеткі», піша РБК
«Усё пачалося з трагічных падзей у амерыканскіх школах», - адзначыў Уладзімір Пуцін, выступаючы на штогадовым пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай».
«Мы ствараем мала кантэнту ў інтэрнэце для моладзі», — заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы, патлумачыўшы, што ў такой сітуацыі моладзь «хапае сурагат гераізму замест сучаснасці».
Каментары