Грамадства1111

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за дакументальны фільм пра драўляную спадчыну

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра Марыю Булавінскую за дакументальны фільм «Бяздомны горад», паведамляе Радыё Рацыя. Міліцыянты накіравалі на разгляд суда Цэнтральнага раёна Гомеля адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

Марыя Булавінская заўважае, што на яе памяці гэта першы выпадак, калі ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за стварэнне дакументальнай стужкі.

«Увогуле дзіўная сітуацыя. У Беларусі даволі рэдка судзяць за культурніцкія матэрыялы. А каб судзілі за рэпартажы альбо за дакументальныя стужкі, я такога зусім не магу прыгадаць. Мне чамусьці падаецца, што мяне пераследуюць праз тое, што ўлады не хочуць пакінуць за сабой славу «герастратаў». Ім вельмі не падабаецца, калі дакументуюцца факты знішчэння ўнікальных гістарычных дамоў», — кажа Булавінская

Дакументальны фільм «Бяздомны горад» выходзіў на тэлеканале «Белсат». У стужцы апавядаецца пра страту ўнікальных драўляных сядзіб, а таксама пра працу валанцёраў і краязнаўцаў па захаванні памяці пра гістарычныя будынкі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць