Усяго патроху22

«Міс свету — 2018» стала мексіканка. Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 як «Міс свету Еўропа»

Карону і тытул «Міс свету — 2018» атрымала Ванэса Понсэ дэ Леон з Мексікі.

Міс свету Ванэса Понсэ дэ Леон. Фота: instagram.com/vanessaponcedeleon

Беларуска Марыя Васілевіч атрымала тытул «Міс свету Еўропа» і ўвайшла ў фінале ў топ-5 удзельніц. Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу нашай краіны ў гэтым конкурсе, піша LADY.TUT.BY.

Беларуска Марыя Васілевіч атрымала тытул «Міс свету Еўропа». Фота БелТА.

Конкурс праходзіў на кітайскім востраве Хайнань у горадзе Санья. Ён стартаваў 9 лістапада. На працягу амаль месяца дзяўчаты праходзілі розныя выпрабаванні пад наглядам журы. Суддзі выбіралі пераможцаў у намінацыях «Міс топ-мадэль», «Міс спорт», «Міс талент», «Міс дабрачыннасць», «Міс мультымедыя», «Міс танец свету», «Міс інтэлект», а таксама ў конкурсе на лепшае інтэрв'ю. Усяго ў «Міс свету — 2018» бралі ўдзел дзяўчаты са 118 краін.

У фінальным шоу ўдзельніцы выканалі танцы народаў свету, паказалі творчыя нумары і прадэманстравалі вячэрнія сукенкі.

Прадстаўніцы пяці рэгіёнаў (злева направа): Беларусь/Еўропа, Ямайка/Карыбы, Мексіка/Амерыка, Уганда/Афрыка, Тайланд/Азія і Акіянія. Фота: instagram.com/missworld

Марыя Васілевіч выйшла на сцэну ў строі з глітарнай тканіны, якая пры сцэнічным асвятленні змяняе адценні — ад бірузовага да сіняга. Дызайн сукенкі распрацоўвала Юлія Латушкіна, у аснове ідэі беларускай удзельніцы — асацыяцыя строю з рэкамі і азёрамі нашай краіны. У фінале Марыя Васілевіч разам з дзяўчатамі з Тайланда, Мексікі, Уганды і Ямайкі адказвала на пытанні журы.

«Міс свету» — найстарэйшы і самы прэстыжны конкурс прыгажосці — праводзіцца з 1951 года. У 2014 годзе арганізатары конкурсу прынялі рашэнне адмяніць дэфіле ў купальніках. У апошнія гады конкурс робіць акцэнт на ідэю «прыгажосці з мэтай», надаючы вялікую ўвагу дабрачынным праектам канкурсантак.

Пераможца «Міс свету — 2018» атрымае грашовы прыз, але па ўмовах кантракту аддасць прыз на дабрачыннасць. Ёй таксама дастанецца карона, аплата кватэры на год у Лондане і абавязак прымаць удзел у дабрачынных акцыях да наступнага конкурсу.

Трансляцыю фінальнага шоу можна паглядзець сёння (8 снежня) у 23.00 на канале ОНТ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць