Эканоміка2121

На Магілёўшчыне пачалі пабудову гіганцкай сонечнай электрастанцыі за $170 мільёнаў

У Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці вядзецца будаўніцтва найбуйнейшай у Беларусі фотаэлектрастанцыі (ФЭС). Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце кампаніі «Белзамежбуд», якая выконвае будаўнічыя і мантажныя работы, піша TUT.BY.

Бліжняя Рэчыца - так раней называлася вёска ў Чэрыкаўскім раёне. Цяпер вёскі няма, ёсць аднайменнае ўрочышчы ў зоне адсялення пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Тут будуецца Чэрыкаўская ФЭС, найбуйнейшая ў Беларусі і СНД, гаворыцца ў паведамленні.

Магутнасць сонечнай электрастанцыі складзе больш за 100 МВт. Яна размесціцца на плошчы 220 га.

100 Мвт — гэта амаль 1,5% ад агульнага спажывання электраэнергіі Беларуссю.

Працы ў Чэрыкаўскім раёне пачаліся ў канцы кастрычніка, на аб'екце працуюць каля 120 чалавек і каля 30 адзінак будаўнічай тэхнікі.

Праект фінансуецца кампаніяй «Камеліасайд Лімітэд» - даччыным прадпрыемствам брытанскіх Altostarta і United Green Group, якая спецыялізуецца на венчурных інвестыцыях у аднаўляльную энергетыку.

Агульная сума інвестыцый складзе больш за 170 млн даляраў. Крыніцы фінансавання - уласныя сродкі і крэдытныя рэсурсы міжнародных фінансавых інстытутаў.

Пастаўка абсталявання і інжынірынг ажыццяўляюцца кітайскай кампаніяй Power China Guizhou Engineering на ўмовах «пад ключ».

Нямецкая кампанія Ecap выступіць тэхнічным каардынатарам праекта ў Чэрыкаўскім раёне, а таксама зоймецца абслугоўваннем ФЭС пасля завяршэння будаўніцтва. Плануецца, што станцыя будзе ўведзена ў красавіку-маі 2019 года.

Чакаецца, што праект паспрыяе эканоміі валютных рэсурсаў за кошт скарачэння імпарту нафты і газу. Аб'ект таксама дапаможа выкарыстаць тэрыторыі, якія трапілі пад уздзеянне радыяцыі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, гаворыцца ў паведамленні «Белзамежбуду».

Атрыманая альтэрнатыўная электраэнергія будзе пастаўляцца ў энергасістэму Беларусі.

Год таму кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сустракаўся з дырэктарам ірландскай кампаніі «Пьюа Энэрджы» Торстэнам Меркелем і абмяркоўваў перспектывы развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ў Беларусі, у прыватнасці будаўніцтва сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці. Да гэтага ірландскі інвестар рэалізаваў у Беларусі шэраг праектаў у галіне альтэрнатыўнай энергетыкі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч20

Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць