Свет44

Парламент Венесуэлы не прызнае другі тэрмін прэзідэнцтва Нікаласа Мадура, які наступае з 10 студзеня

Wikimedia Commons

Парламент Венесуэлы, большасць у якім складае апазіцыя, прызнаў нелегітымным другі тэрмін прэзідэнцтва Нікаласа Мадура, які павінен пачацца 10 студзеня.

Пра гэта заявіў новаабраны кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Хуан Гуайда на першай у 2019 годзе сесіі парламента 5 студзеня, перадае pravda.com.ua са спасылкай на AFP.

Гуайда заклікаў вайскоўцаў падтрымаць намаганні, накіраваныя на «аднаўленне дэмакратыі». Паводле яго, 10 студзеня Мадура «мае намер захапіць уладу». Гуайда таксама назваў Нацыянальную асамблею «адзіным законным прадстаўніком народа».

Гуайда абавязаўся «стварыць умовы для ўрада пераходнага перыяду і прызначыць свабодныя выбары».

Адзначаецца, што лаяльныя да Мадура дэпутаты не прысутнічалі на пасяджэнні парламента.

У той жа час у знак салідарнасці з Нацыянальнай асамблеяй туды прыбылі 20 дыпламатаў з ЗША, Канады, Японіі, Італіі і Германіі.

Мадура плануе прыняць прысягу 10 студзеня на другі шасцігадовы тэрмін.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле адбыліся 20 мая 2018 года. Па іх выніках ЦВК абвясціла перамогу Мадура, які набраў каля 70% галасоў. Пры гэтым ЦВК пацвердзіў нізкую яўку. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі крыху больш за 46% грамадзян. Для параўнання, у 2013 годзе прагаласавалі 80% выбаршчыкаў.

Шэраг краін Захаду і Лацінскай Амерыкі не прызналі перамогу Мадура і адклікалі сваіх паслоў з Каракаса. ЗША ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі і патрабуюць правядзення новых выбараў.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мадура з перавыбраннем.

Каментары4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць