Усяго патроху66

ТБШ узнагародзіў беларускамоўных настаўнікаў

ТБШ павіншаваў беларускамоўных настаўнікаў з Калядамі

Урачыстыя віншаванні з Калядамі і Новым годам ад імя Таварыства беларускай школы, агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма» і шэрагу грамадскіх арганізацый атрымалі сёння настаўнікі беларускамоўнай сярэдняй школы № 60 і гімназіі №14.

Павіншаваць настаўнікаў са святамі прыехалі старшыня ТБШ Алесь Лозка і яго намесніца Тамара Мацкевіч.

Кожная школа атрымала ў падарунак набор метадычнай, мастацкай і гістарычнай літаратуры, дыскі, беларускія сувеніры. Лепшыя настаўнікі былі асабіста ўзнагароджаныя ганаровымі дыпломамі ТБШ за ўнёсак ў развіццё беларускамоўнага навучання і адмысловымі настаўніцкімі кубкамі ад сайта Nastaunik.info. Акрамя таго, яны атрымалі падарункі ад агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма!»

«Ідэя каляднага віншавання ўзнікла некалькі месяцаў таму. Мы хацелі хоць крыху ўзняць настрой нашым настаўнікам, замучаным бясконцымі рэформамі і праверкамі, а таксама нагадаць, што існуюць арганізацыі, якія створаныя не для таго, каб кантраляваць настаўніка, а каб дапамагаць яму,» — зазначыла Тамара Мацкевіч.

Алесь Лозка дадаў, што ў бліжэйшы час плануецца наведаць усе беларускамоўныя школы і садкі Мінску.

Да фармавання падарункаў школам далучыліся грамадскае аб’яднанне «Цэнтр Супольнасьць», Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», кампанія «Будзьма» і аб’яднанне бацькоў з Беласточчыны «АБ‑БА».

Будзьма

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць