Усяго патроху11

Вясна ідзе. У Беларусь вяртаюцца з выраю птушкі ФОТЫ

Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі.

Птушкі вяртаюцца ў Беларусь. Фота Вадзіма Пракапчука.

Па-сапраўднаму нечаканым і адначасова прыемным стала з’яўленне ў месцах свайго рэгулярнага гнездавання першых шэрых гусей і шэрых жураўлёў. Як паведаміў Іван Каляда, 10 лютага адзінкавыя пары гэтых прыгожых птушак былі адзначаныя каля ўрочышча Зляціна на паўднёва-заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Гэта нядзіўна, бо апошнімі гадамі расце колькасць жураўлёў на зімоўцы на ўсходзе суседняй Польшчы. Апрача таго, у папярэднія зімы былі адзінкавыя факты зімоўкі гусей і жураўлёў на тэрыторыі нашага Нацыянальнага парка.

У той самы дзень у пойме ракі Лясной Правай ля вёскі Вялікае Селішча Віктар Андрушкевіч адзначыў вялікую белую чаплю. 11 лютага ў ваколіцах вёскі Панасюкі пара лебедзяў-клікуноў па-вясноваму гучна «трубіла» на мясцовай, пакуль усё яшчэ замерзлай, залітай тарфапляцоўцы. Некалькі дзён запар 6 гусей-гуменніц рэгіструюцца на рацэ Лясной ля вёскі Вугляны (паведамленне Віталя Кузько). Тамсама 11 лютага азначаныя першыя кнігаўкі — пра гэта паведаміў Іван Іванюковіч. Усе гэтыя назіранні можна з пэўнасцю канстатаваць менавіта як факт першага вясновага з’яўлення ўсіх пералічаных вышэй водна-балотных відаў птушак, бо падчас снежаньскіх назіранняў і зімовых улікаў гэтыя віды не рэгістраваліся.

13 лютага на захадзе нашай краіны былі заўважаны першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета амаль на 20 дзён раней, чым летась, гэта не «рэкордны» прылёт — у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!

Падчас чарговага выезду для арніталагічных даследаванняў у заказнік і ТВП «Гродзенская Свіслач», Дзмітры Вінчэўскі і Юры Лукашэнка ў пойме ракі Верацейкі сустрэлі палявога жаўрука. Было гэта ў Бераставіцкім раёне Гарадзеншчыны, а прыкладна праз паўгадзіны Андрэй Храмогін, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, адзначыў яшчэ адну птушку на паўднёвым ускрайку Гродна.

Лебедзі-клікуны. Фота Дзмітрыя Вінчэўскага.

Іншых нашых блізкадыстанцыйных мігрантаў (якія зімуюць у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе) пакуль не бачна, але таксама на Бераставіччыне Дзмітры і Юры адзначылі вялікую чараду лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus), якія яўна не зімавалі тут у такой колькасці. Цікава, што яшчэ тыдзень таму згаданыя арнітолагі адзначылі тры асобныя пары гэтых птушак, якія перш чым прыступіць на размнажэння, павінны «пакінуць без дагляду» сваіх птушанят з мінулага года, а 13 лютага ўбачылі і такіх маладых клікуноў, якія трымаліся разам сямейнымі групамі, але яўна без дарослых.

Гракі. Фота Дзмітрыя Вінчэўскага.

У гнездавой калоніі ў м. Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі раён), гракі (Corvus frugilegus) актыўна збіралі матэрыял і папраўлялі свае гнёзды. Паводле апошніх уяўленняў, у нас зімуюць як «нашы» птушкі, якія потым у нас жа і гняздуюцца, і птушкі з больш паўночна-ўсходніх рэгіёнаў — напрыклад, Расіі. Частка ж беларускіх гракоў ляціць на зімоўку ў Чэхію і Германію. 

Аднак, нягледзячы на яўны надыход вясны, пра які птушкі даведваюцца не толькі дзякуючы адлізе, але, у асноўным, праз паступовае павелічэнне светлай часткі сутак, зіма не збіраецца канчаткова адступаць, і пасля абеду ў даліне Нёмана і Свіслачы сыпаў снег.

Як адрэагуюць на гэта наступныя мігранты, даведаемся ўжо ў найбліжэйшыя дні, бо звычайна птушкі ўмеюць нашмат лепш за сіноптыкаў прагназаваць надвор’е.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць