Грамадства1010

Інвалідам і шматдзетным сем'ям дазволяць прыгнаць легкавік з Еўропы з вялікай зніжкай

Інваліды I альбо II групы, а таксама шматдзетныя сем'і змогуць завезці ў Беларусь легкавыя аўтамабілі са зніжкай 50%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота Сяргея Зініна.

Паводле дакумента, прадугледжваецца кампенсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50% мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I альбо II групы, а таксама шматдзетным сем'ям.

Паводле статыстыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у пачатку года ў Беларусі было 351 956 інвалідаў першай і другой групы.

Колькасць шматдзетных сем’яў не абнаўляецца штоквартальна. Аднак у канцы 2017 года ў Беларусі было 95 500 шматдзетных сем’яў.

Такім чынам, агулам за год у Беларусь можа быць увезена да 445 тысяч «льготных» аўтамабіляў.

Іх уласнікам спачатку давядзецца заплаціць поўную пошліну, а пасля можна будзе атрымаць палову грошай назад.

Напрыклад, пры ўвозе з Еўрасаюза дзесяцігадовага легкавіка з рухавіком 1,5 літра эканомія складзе 2400 еўра. Пры ўвозе новага легкавіка з рухавіком 2 літры эканомія складзе 3500 еўра.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць