Улада77

Лукашэнка і Пуцін «вельмі коратка» абмеркавалі сітуацыю з няякаснай нафтай. Пуцін паабяцаў расследаванне з прыцягненнем спецслужб

Embed from Getty Images

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на палях форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у Кітаі абмеркавалі сітуацыю з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты, перадае РІА Новості.

«Так, мы вельмі коратка абмяняліся думкамі па гэтай справе», — паведаміў Пуцін журналістам, адказваючы на ​​пытанне аб тым, ці абмяркоўвалася сітуацыя вакол трубаправода «Дружба» з лідарам Беларусі на палях форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у КНР.

Як перадае ТАСС, Пуцін паабяцаў правесці расследаванне з прыцягненнем спецслужбаў па трубаправодзе «Дружба», калі карпаратыўнага расследавання будзе мала.

«Для таго каб зразумець, што там адбылося, трэба правесці расследаванне, — сказаў Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў КНР. — Перш за ўсё трэба правесці расследаванне на ўзроўні самой «Транснафты» і вызначыць месца, адкуль патрапіла, па якіх прычынах, што патрапіла. Гэта расследаванне праводзіцца цяпер, калі недастаткова будзе ўнутрыкарпаратыўнага расследавання, я не выключаю, што мы правядзем і больш дбайнае, з дапамогай праваахоўных органаў і спецыяльных служб».

Як перадае БЕЛТА, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сказала журналістам, што пасля вяртання з Кітая Аляксандр Лукашэнка правёў з ёй сустрэчу.

«Мы абмяркоўвалі пытанні пастаўкі няякаснай нафты на нашы НПЗ. Учора Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Расіі запэўніў, што гэтае пытанне будзе самым сур'ёзным чынам расследавана, яны дадуць прынцыповую ацэнку таму, што адбылося. Спадзяемся, што ўсе пытанні будуць урэгуляваныя адпаведна таму, як запэўніў прэзідэнт Расіі», — сказала Наталля Качанава.

19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» якасці расійскай нафты, якая паступае па нафтаправодзе «Дружба».

22 красавіка на Мазырскім НПЗ заявілі, што праз няякасную расійскую нафту сапсавалася дарагое абсталяванне.

23 красавіка расійская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну.

26 красавіка расійская «Транснафта» заявіла, што забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба» было наўмысным. Няякасная нафта была ўкінутая ў трубаправод «Дружба» праз прыватны «Самаратранснафтатэрмінал», які абслугоўвае некалькі малых вытворцаў. Самарская кампанія адказала, што вузел зліву, праз які ў нафтаправод адбылося ўкідванне нафты з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, прадалі ў 2017 годзе. У Расіі завялі крымінальную справу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць