Спорт11

Фантастычнае … фіяска «Кераміна»

Мінскі клуб з трэскам прайграў усе тры матчы суперфіналу хакейнага Кантынентальнага кубка. А ехалі ж у Руан фаварытамі.

Мінскі клуб прайграў усе тры матчы ў суперфінале хакейнага Кантынентальнага кубка.

У нядзелю «Керамін» саступіў «Бальцана» з ганебнымі 1:7.

Такім чынам беларусы вяртаюцца з турніру, не набраўшы ніводнага балу. У пятніцу «Керамін» прайграў славацкаму «Марціну» (1:5), а ў суботу – «Руану» – 4:6.

А заваяваў Кантынентальны кубак "Марцін", які, праўда, прайграў у нядзелю "Руану" - 4:5.

Тры каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, і тут адыграла ролю розніца шайбаў у асабістых сустрэчах.

Выніковая табліца: «Марцін» – 6 (розніца шайбаў 16—9), «Руан» – 6 (12—11), «Бальцана» – 6 (13—9), «Керамін» – 0 (6—18).

Перад пачаткам суперфіналу Кантынентальнага беларусаў адносілі да фаварытаў турніру
– два гады таму менскае «Юнацтва» на аналагічным фінале перамагла.

***

Пасля паразы на чэмпіянаце свету сярод моладзі ў дывізіёне «В», фіяска ў Руане, з трывогай чакаеш чэмпіянату свету ў Швейцарыі. А раптам і там правал? Можам жа і Венгрыі прайграць (супернікі, як і Канада і Славакія, па групе ў красавіку).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка10

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць