Здарэнні44

Сілавікі прыйшлі ў «5 элемент»

Сёння ў галоўны офіс групы кампаній «Паціа», якая кіруе сеткай крамаў бытавой тэхнікі і электронікі «5 элемент», прыйшлі праваахоўныя органы. Пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў самой кампаніі.

«З самага ранку падняўся кіпіш у офісе. Былі маскі-шоу. Мала хто зразумеў, што адбываецца. Сілавікі працягваюць знаходзіцца ў офісе», — сказала крыніца.

«Нічога экстраардынарнага пакуль не адбываецца. Ніхто не затрыманы, ніякіх абвінавачванняў не прад'яўлена, канфіскоўваюцца дакументы па некаторых контрагентах для праверкі. Офіс кампаніі і ўсе крамы працуюць у штатным рэжыме», — растлумачылі ў «Паціа».

Атрымаць аператыўны каментар у сілавых ведамствах пакуль не ўдалося.

У гісторыі «Паціа» ёсць прыклады, калі ёй даводзілася адбіваць прэтэнзіі кантралюючых органаў. У снежні 2014 года Мінгандлю прыпыніла працу трох крамаў сеткі «5 элемент» з-за парушэнняў заканадаўства аб гандлі. Адна з ключавых прэтэнзій — недастатковая колькасць тавараў беларускай вытворчасці.

Тагачасны памочнік прэзідэнта, а сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў назваў «нязграбнымі» дзеянні Мінгандлю супраць «5 элемента». «Усім зараз цяжка, вы ведаеце, якая сітуацыя. Але замест таго, каб вырашыць пытанні ў рэжыме дыялогу, мы размахвалі дубінай», — сказаў тады Рыжанкоў.

«5 элемент» з'яўляецца партнёрам федэрацый футбола, тэніса і баскетбола. А адзін з заснавальнікаў рытэйлера Андрэй Балабін (№ 68 у топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў па версіі «Ежедневніка») — намеснікам Рыжанкова ў федэрацыі баскетбола. У цяперашні час сетка налічвае больш за 50 крамаў бытавой тэхнікі і электронікі. Балабін недаступны для каментароў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў24

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць