У Пружанскім раёне супрацоўнік міліцыі на ВАЗ насмерць збіў веласіпедыста
Пра гэта паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося 18 чэрвеня, каля 23.00, непадалёк ад вёскі Ласасін. 43-гадовы супрацоўнік міліцыі, кіруючы аўтамабілем ВАЗ, здзейсніў наезд на 42-гадовага веласіпедыста, які рухаўся па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку.
У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў цяжкія траўмы і памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Беларусі (Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Мужчына затрыманы
Каментары