Усяго патроху22

Нас стала менш на 18 тысяч

Паводле папярэднiх звестак, на 1 студзеня ў Беларусi пражывала 9 млн 671,4 тыс. чалавек.

Паводле папярэднiх звестак, на 1 студзеня ў Беларусi пражывала 9 млн 671,4 тыс. чалавек.

Такiм чынам, паведамiла прэс‑сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, за мiнулы год колькасць насельнiцтва краiны скарацiлася на 18,4 тыс. чалавек.

У прыватнасцi, насельнiцтва Брэстчыны зменшылася з 1 млн 435,1 тыс. да 1 млн 433 тыс., Вiцебшчыны — з 1 млн. 273,3 тыс. да 1 млн. 265,2 тыс., Гомельшчыны — з 1 млн. 468,6 тыс. да 1 млн 464,5 тыс., Гродзеншчыны — з 1 млн 106,6 тыс. да 1 млн 102,8 тыс., Мiншчыны — з 1 млн 461,8 тыс. да 1 млн 453,9 тыс., Магiлёўшчыны — з 1 млн 129,6 тыс. да 1 млн 123,1 тыс. жыхароў.

Адзiным выключэннем тут сталася сталiца — насельнiцтва Мiнска павялiчылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. чалавек.

Асноўнай прычыннай скарачэння колькасцi жыхароў Беларусi сталiся так званыя «натуральныя страты». Летась нарадзiлася 107,9 тыс. дзяцей — на 4,5 тыс. больш, чым у 2007 годзе. Разам з тым у краiне памерла 134,4 тыс. чалавек — у параўнаннi з пазамiнулым годам гэты паказчык зноў‑такi ўзрос на 1,5 тысячы. Пры гэтым адмоўнае сальда крыху зменшылася за кошт мiграцыi. На працягу мiнулага года на сталае месца жыхарства да нас прыехалi 17 413, тады як з’ехалi за мяжу — 9268 чалавек.

Дарэчы, зазначыла Алена Кандраценка, летась у краiне было зарэгiстравана 77,2 тыс. шлюбаў i амаль 36,7 тыс. разводаў. Прычым адносна 2007 года першы паказчык скарацiўся на 14,6, а другi — узрос на 1,5 працэнта.

Сяргей Грыб, Звязда

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча14

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча14

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць