Свет1313

У Тэхасе мужчына з АК у гандлёвым цэнтры расстраляў 20 чалавек

Падазраваны — 21-гадовы хлопец, яго затрымалі. Сярод загінулых трое грамадзян Мексікі. Паліцыя расцаніла тое, што здарылася, як злачынства на глебе нянавісці, паведамляе РБК.

У выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Эль-Паса (штат Тэхас) у суботу, 3 жніўня, загінулі 20 чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні, паведаміў губернатар штата Грэг Эбат, перадае CNN.

Трое загінулых — мексіканцы, яшчэ шэсць грамадзян гэтай краіны пацярпелі, паведамляе Reuters са спасылкай на прэзідэнта Мексікі Андрэса Мануэля Лопеса Абрадора і МЗС дзяржавы.

Падазраваны быў затрыманы, ім аказаўся 21-гадовы Патрык Крузіус. Стралок трапіў на камеры відэаназірання, на кадрах бачна, як ён заходзіць у будынак са зброяй у руках.

Фота KTSMtv, Twitter.

У сацсетках распаўсюдзілі маніфест, нібыта напісаны стралком. Аўтар дакумента выступае супраць мігрантаў і кажа пра сімпатыі да стралка з Новай Зеландыі, які забіў 51 чалавека ў сакавіку гэтага года, піша The Washington Post. Крыніцы CNN сцвярджаюць, што праваахоўнікі вывучаюць маніфест, пакуль не пацверджана, што яго аўтарам з'яўляецца Крузіус.

Пасля стральбы Facebook выдаліў акаўнты падазраванага.

Генпракурор Тэхаса Кен Пакстан заявіў, што яго не здзівіць, калі аўтарам маніфесту апынецца падазраваны. «Я думаю, гэта можа праліць святло на тое, чаму ён гэта зрабіў», — сказаў Пакстан у эфіры CNN.

Нападніка ўзялі пад варту «без інцыдэнтаў». Прадстаўнік паліцыі Эль-Паса Роберт Гомес лічыць, што большасць ахвяр былі забітыя ў будынку гандлёвага цэнтра. Паводле яго слоў, падчас інцыдэнту там знаходзіліся каля 3 тысяч чалавек.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м34

Фядута апошнія паўтара месяца правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць