Улада22

Рускія спаўзаюць

Афіцыйны курс расійскага рубля да беларускага апусціўся ніжэй за дадэвальвацыйны ўзровень.

Афіцыйны курс расійскага рубля да беларускага апусціўся ніжэй за дадэвальвацыйны ўзровень.

Нацыянальны банк Беларусі на 6 лютага ўстанавіў афіцыйны курс расійскага рубля на ўзроўні 76,76 беларускага. Гэта на 13,4 рубля (14,86%) менш за курс, устаноўлены 2 студзеня пасля разавай дэвальвацыі беларускай грашовай адзінкі (90,16), і на

0,13 рубля (0,17%) менш за курс, што дзейнічаў у апошнія дні перад дэвальвацыяй (76,89).

13 студзеня, наведваючы мінскае прадпрыемства «Белкамунмаш», Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Калі б мы не дэвальвавалі валюту, то на расійскім рынку з‑за курсавой розніцы мелі б страты».

30 студзеня на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін зазначыў:

«У цэлым тавараабарот Расіі і Беларусі забяспечваецца ў рублях на 55—60%.
Пры гэтым экспарт з Беларусі ў Расію складае 90% у рублях, з Расіі ў Беларусь — 45% у рублях».

Паніжэнне курсу расійскага рубля да беларускай валюты выклікана яго дэвальвацыяй адносна амерыканскага долара. З 25 снежня 2008 года, калі Нацбанк Беларусі ўстанавіў апошнія перад дэвальвацыяй афіцыйныя каціроўкі валют, па 6 лютага афіцыйны курс даляра да беларускага рубля вырас на 26,68% (з 2.200 да 2.787), у той час як курс даляра да расійскага рубля, што ўстанаўліваецца Цэнтрабанкам РФ,— на 26,9% (з 28,6119 да 36,3095).

Для захавання курсу расійскага рубля на ўзроўні 90,16 Нацбанку давялося б павысіць курс долара да 3.274 рублёў.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць