Свет1111

Украінскія памежнікі абверглі словы Лукашэнкі пра няспынны паток зброі з Украіны

Адкрываючы сёння ў Мінску канферэнцыю па барацьбе з тэрарызмам, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што з пачаткам канфлікту ва Украіне ў Беларусі «вымушаны былі са сваімі братамі, блізкімі людзьмі [украінцамі — НН] цалкам закрыць мяжу, наглуха» праз няспынны паток зброі, якую як быццам спрабуюць правезці ў Беларусь. 

На заявы Лукашэнкі адказалі ўкраінскія памежнікі: яны канстатуюць значнае зніжэнне ўзроўню незаконнага трафіку зброі праз мяжу краіны з Рэспублікай Беларусь, чым абвяргаюць заявы Мінска аб нібыта вялікай колькасці зброі, якая незаконна ўвозіцца ў краіну праз мяжу з Украінай. Пра гэта піша партал zn.ua.

«На працягу апошніх гадоў мы неаднаразова чулі з беларускага боку заявы пра паток нелегальнай зброі, які нібыта ідзе з Украіны. Пры гэтым украінскі бок ні разу не атрымаў гэтаму пацверджання», — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, за восем месяцаў 2019 года на мяжы з Беларуссю ўкраінскія памежнікі выявілі 38 адзінак зброі.

«Гэтая лічба ў разы меншая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Неабходна адзначыць, што з гэтых 38 адзінак 20 менавіта накіроўваліся на ўезд ва Украіну, г.зн. іх спрабавалі правезці менавіта з тэрыторыі Беларусі», — адзначыў прадстаўнік ўкраінскага пагранведамства.

Паводле яго слоў, астатнія 18 адзінак зброі, якія спрабавалі вывезці на тэрыторыю Беларусі з Украіны, толькі адна адзінка з'яўляецца агнястрэльнай зброяй, астатнія ж — паляўнічай, газавай, халоднай або пнеўматычнай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць