Меркаванні77

Пазняк: Каліноўскі — наш сцяг, і ён мае быць там, дзе быў узняты

У інтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаў зварот, — пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнастка Меліціна Станюта, гісторык Алесь Краўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыка Лявон Вольскі і іншыя. Катэгарычна супраць гэтай ідэі выступіў лідэр БНФ і адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. Свае аргумэнты палітык агучыў у інтэрвію Радыё Свабода.

— Ці бачыце вы аргумэнты за перапахаваньне Каліноўскага ў Беларусі?

— Не. Гэтага катэгарычна нельга рабіць. Гэта неразумная і антыкультурная справа. Сьмерць Каліноўскага ў Вільні зьвязаная зь ягонай дзейнасьцю. Гэта «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Ён у Вільні дзейнічаў, у Вільні былі кансьпіратыўныя кватэры, ён там быў зьнішчаны і закапаны на гары Гедзіміна. Ягоная сьмерць у гэтым месцы — сакральная. Туды беларусам трэба хадзіць калі не на каленях, то хаця б пешшу. І гэтая магіла павінна быць там. Я вельмі абураны гэтай ідэяй, яна крайне неразумная.

— Прыхільнікі перапахаваньня ў Беларусі кажуць, што ён беларускі герой, а ня польскі ці літоўскі, і таму павінен быць там, дзе яго лічаць сваім героем.

— Яго месца там, дзе ён змагаўся, дзе ўвайшоў у гісторыю, дзе ён паклаў сваё жыцьцё за Беларусь. Каліноўскі — гэта чалавек, які сьцьвердзіў беларускую нацыю. Уся шляхта, якая змагалася за свабоду, змагалася за свабоду Рэчы Паспалітай. У іх не было нацыянальнай ідэі, яны змагаліся на польскай мове. Каліноўскі адлюстраваў нацыянальную ідэю для інтэлігенцыі, якая за мову і за адраджэньне Беларусі. Без Каліноўскага ўсяго гэтага магло б і ня быць. «— Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Дык узаемна». Ён сьцяг, які сьцьвердзіў нашую нацыю, і ён мае быць там, дзе быў узьняты.

— Беларускія героі паміралі шмат дзе па-за Беларусьсю. Але ці значыць гэта, што яны павінны заўсёды заставацца там, дзе завяршылася іх жыцьцё?

— Вось Іван Луцкевіч памёр, напрыклад, у Закапанэ, але гэта было абсалютна выпадкова. Ён быў хворы і паехаў туды лячыцца. Гэты горад ніяк не зьвязаны ні зь яго дзейнасьцю, ні з жыцьцём. Гэта быў выпадак. У такіх умовах можна перавозіць. Але ёсьць і іншы прыклад: Багдановіч у Крыме. Ягоная сьмерць у Ялце — гэта легенда, авеяная яго паэзіяй, яго трагічным вершам і трагічным жыцьцём. Гэта сакральнае месца. Яго нельга перавозіць сюды, і дзякуй Богу, што не перавезьлі.

— Ці было б вашае меркаваньне іншым, калі б Беларусь была дэмакратычнай дзяржавай пад бел-чырвона-белым сьцягам?

— Не. Нават калі б сучасная Літва была супэрдыктатарскай і варожай дзяржавай, усё роўна ён павінен быць там. Гэта духоўны жыцьцёвы закон, і такія элемэнтарныя рэчы павінен разумець кожны беларускі інтэлігент. Я зьдзіўлены, што такая ідэя зьявілася.

Дзеячы культуры звярнуліся да Літвы: Просім пахаваць Каліноўскага ў Беларусі

Што беларусы думаюць пра магчымасць пахавання Каліноўскага ў Беларусі МЕРКАВАННІ

Каментары7

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА21

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць