Свет1414

Украіна вызначыла сем мэтаў для ўступлення ў ЕС і НАТА

Кабмін Украіны вызначыў мэты, якія краіне неабходна дасягнуць на працягу найбліжэйшых пяці гадоў. Іх выкананне стане падмуркам для рэалізацыі курсу на атрыманне паўнапраўнага сяброўства ў ЕС і НАТА, гаворыцца ў праграме, якую ўрад унёс у Вярхоўную Раду, перадае РБК. 

Да 2025 годзе ўлады Украіны хочуць выканаць наступныя мэты:

- Эканоміка краіны павінна вырасці на 40%

- Стварыць за 1 млн новых працоўных месцаў

- Прыцягнуць $50 млрд прамых замежных інвестыцый

- Прывесці ў добры стан усе асноўныя дарогі працягласцю 24 тыс. км, пабудаваць пяць глыбакаводных партоў і 15 аэрапортаў

- Забяспечыць кожнага ўкраінца на ўзроўні рэальнага пражытачнага мінімуму

- Знізіць узровень забруджвання навакольнага асяроддзя па меншай меры на 20%

- Дасягнуць станоўчага дэмаграфічнага трэнду

Ва ўрадзе Украіны адзначылі, што найбліжэйшыя пяць гадоў будуць складанымі для краіны з-за таго, што траціна бюджэту траціцца на вяртанне і абслугоўванне даўгоў, камунальная гаспадарка вядзецца неэфектыўна, чыгуначная і рачная інфраструктуры амаль цалкам зношаныя, амаль чвэрць насельніцтва жыве за мяжой беднасці, а таксама з-за слабой эканомікі і дзяржінстытутаў пры наяўнасці моцных манаполій і «нефармальных груп уплыву».

У Кабінеце міністраў нагадалі, што на сітуацыю таксама ўплывае ваенны канфлікт на Данбасе, страта кантролю над Крымам і «пагроза працягу агрэсіўных дзеянняў Расіі», аж да ваеннага ўварвання.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць