Генеральны дырэктар Мінскага завода шасцерняў прысуджаны да 7,5 года за хабар

Суд Маскоўскага раёна прысудзіў генеральнага дырэктара Мінскага завода шасцерняў да 7 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, перадае БЕЛТА.
Сяргей Пацкевіч прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры
Хабар ад прадстаўніка замежнай камерцыйнай структуры ў памеры 20 тысяч еўра гендырэктар атрымаў у сваім працоўным кабінеце. Незаконнае ўзнагароджанне належала за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выкананні заводам сваіх дагаворных абавязацельстваў, звязаных з разлікамі за тэхналагічнае абсталяванне, якое пастаўляецца заводам.
Раней паведамлялася, што ў 2018 годзе ён ужо неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур.
Каментары