Грамадства11

У пачатку праспекта Дзяржынскага пабудуюць вялізны комплекс для Мінюста ФОТА

Мяркуецца, што комплекс з некалькіх будынкаў размесціцца на ўчастку, які прымыкае да новай развязкі на 1-м кальцы — пр. Дзяржынскага, непадалёк ад гасцініцы «Рэнесанс». Перадпраектныя прапрацоўкі новых аб'ектаў разгледзелі на гарадскім архітэктурна-горадабудаўнічым савеце, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На пазначанай тэрыторыі запланаваны корпус для аддзелаў прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі, якія пакуль размяшчаюцца ў розных раёнах горада, падземны паркінг, спартыўны аб'ект, а таксама гаспадарчая зона з яшчэ адным невялікім будынкам, гаражом і крытай паркоўкай для канфіскаванага транспарту. У перспектыве на гэтую тэрыторыю можа перабрацца і само міністэрства, для чаго прадугледжана магчымасць будаўніцтва яшчэ аднаго корпуса.

Члены савета палічылі, што прапанаваны варыянт размяшчэння пабудоў і вобразнае рашэнне комплексу патрабуюць дапрацоўкі. Будынак Мінюста, па агульным меркаванні, павінна быць тут дамінуючым, найбольш прыкметным і яркім. Пакуль жа ён і па габарытах, і па вонкавым выглядзе саступае іншаму будынку. Таксама праекціроўшчыкам параілі стварыць на тэрыторыі невялікія рэкрэацыйныя зоны для работнікаў (тут могуць працаваць да 800 чалавек).

— Складаны ўчастак дастаўся для такога комплексу. Пакуль кампазіцыя выглядае выпадковай, ды і да архітэктуры ёсць прэтэнзіі, — гэтымі словамі аднаго з членаў савета было выказана агульнае меркаванне.

Праекціроўшчыкам рэкамендавалі дапрацаваць канцэпцыю і яшчэ раз прадставіць на архітэктурна-горадабудаўнічы савет.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць