Усяго патроху44

Бяззуба і за ўсё трэба плаціць: былы гулец пра закуліссе расійскага КВЗ

Стоп-кадр відэа YouTube-канала «вДудь»

Былы ўдзельнік КВЗ, стэндап-комік Нурлан Сабураў распавёў пра закуліссе КВЗ. Сваімі думкамі ён падзяліўся ў інтэрв'ю Юрыю Дудзю, выпуск даступны на YouTube.

«Уяві, каб проста рассмяшыць людзей, табе трэба заплаціць. Зрабіць унёсак, арганізаваць каманду. І чым вышэйшая ліга, тым больш грошай. У вас форма аднолькавая павінна быць», — адзначыў ён. На думку гумарыста, сучасны КВЗ — гэта «шняга», бо «ўсё бяззуба».

Па словах Сабурава, ацэнкі ставіць журы, але людзі, якія там сядзяць, «нейкія незразумелыя часцяком». «Потым усе гэтыя грошы зразумела каму сыходзяць. Ты думаеш, а навошта я тут? Ты марнуеш грошы, каб рассмяшыць людзей? Па мне, гэта дзіўна. Магчыма, я памыляюся», — сказаў на заканчэнне стэндапер. Ён пагадзіўся з сцверджаннем Дудзя, што павінна быць наадварот: ты весяліш людзей і на гэтым зарабляеш.

Пад унёскамі Сабураў, верагодна, меў на ўвазе грошы, якія калектывы плацяць рэгіянальным лігам, якія арганізуюць гульні і адбор каманд. У 2018 годзе гэты ўнёсак складаў у сярэднім 25 тысяч рас. рублёў за гульню, казаў удзельнік каманды «Зборная Батайск «Малая Зямля» Аляксандр Раманаў. Як пісала «Комсомольская правда», па некаторых ацэнках, за адзін сезон лігі КВЗ могуць збіраць 220—260 тысяч даляраў у якасці ўнёскаў.

У цяперашні час Сабураў з'яўляецца рэзiдэнтам шоу Stand Up на ТНТ і ўдзельнікам YouTube-шоу «Што было далей?».

У верасні 2019 года новым уласнікам «Клуба вясёлых і знаходлівых» стаў Аляксандр Маслякоў-малодшы. Яго доля ў творчым аб'яднанні «АМіК» («Аляксандр Маслякоў і Кампанія») складае 50 адсоткаў. Раней 51 працэнт кампаніі належаў старэйшаму Маслякову. Цяпер гэта толькі 25,5 адсоткаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць