Эканоміка44

Румас пра падрыхтоўку інтэграцыйных дакументаў: Зблізіць пазіцыі не так проста

Урады і міністэрствы Беларусі і Расіі працуюць над інтэграцыйнымі дакументамі, каб за лістапад прадставіць вынікі працы кіраўнікам дзяржаў, аднак зблізіць пазіцыі не так проста. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй Падліковай палаты РФ Аляксеем Кудрыным, перадае БелТА.

«Праца няпростая, бо за гэты час, на жаль, эканомікі краін развіваліся па розных трэках, і сёння неяк зблізіць пазіцыі, аказваецца, не так проста. Ёсць адчувальныя пытанні для беларускага боку, якія мы хочам у першую чаргу вырашыць на гэтым інтэграцыйным трэку. Ёсць пытанні, якія расійскі бок ставіць у першую чаргу, а яны часам не супадаюць (з беларускай пазіцыяй). Таму цяпер міністэрствы, урады робяць вялікую працу, каб за лістапад канчаткова прадставіць кіраўнікам дзяржаў тое, што ў нас атрымалася», — сказаў Сяргей Румас.

«Мы вельмі актыўна цяпер працуем над праграмай дзеянняў (па выкананні саюзнай дамовы). Мы хочам удыхнуць новыя сілы ў наш дагавор аб Саюзнай дзяржаве і рушыць наперад па шляху інтэграцыі па ўсіх практычна эканамічных напрамках», - сказаў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што цяпер міністэрства дапрацоўваюць 31 дарожную карту, якая закранае практычна ўсе сектара эканомікі.

Аляксей Кудрын пагадзіўся, што стаіць задача удыхнуць новае жыццё, новыя сілы ў працу Саюзнай дзяржавы і саюзныя дамовы. «Адпаведна, і мы гатовыя выказаць свой погляд на гэтыя мэты. У выніку такога аналізу хочам не толькі выявіць нейкія складанасці і рызыкі, але і зрабіць прапановы», — дадаў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Лукашэнка ў апошні момант усё перайграў і змяніў маршрут выезду палітвязняў6

«Мой артыкул — маё прозвішча». Першыя словы на свабодзе Віктара Бабарыкі1

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну8

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня7

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць