Грамадства55

Як рэстаўруюць замак Сапегаў у Гальшанах

Асноўная ўвага пры рэстаўрацыі, ініцыятарам якой стала мясцовая ўлада, сканцэнтравана на паўночную вежу і паўночна-ўсходні корпус.

Дзякуючы двум грантам са спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва на правядзенне работ накіраваны 1 мільён 50 тысяч рублёў.

Той, хто час ад часу бывае ля сцен помніка архітэктуры, не мог не заўважыць змен, якія тут адбываюцца. Шматлікіх турыстаў ужо сустракае узноўленая звонку вежа, на даху якой красуецца флюгер з гербам роду Сапегаў — «Лісам».

— Пры яе рэстаўрацыі, — адзначае метадыст па музеях і гісторыка-культурнай спадчыне аддзела метадычнай работы Ашмянскага раённага цэнтра культуры Сяргей Жылік, імкнуліся паказаць напластаванні розных стагоддзяў, таму спалучылі цагляны мур і тынкоўку. І гэта правільна, бо ў розны час помнік архітэктуры выглядаў па-рознаму.

Між тым, работы на замку працягваюцца. Зараз выконваецца ўзмацненне і рэстаўрацыя калонаў і арачных скляпенняў параднай залы. Часткова выкарыстоўваецца аўтэнтычная цэгла — так званая пальчатка, там жа, дзе патрэбна ўзмацненне, напрыклад пад дахам, у ход ідзе моцная сучасная цэгла і арміраванне. Акрамя таго, з мэтай абароны ад разбурэнняў выконваецца гідраізаляцыя калонаў. Іх верх, а таксама аркі накрыты полікарбанатам, які кампенсуе негатыўныя ўздзеянні дажджу і ветру.

Дарэчы, супрацьаварыйныя і аднаўленчыя работы на паўночна-ўсходнім корпусе накіраваны ў першую чаргу на стварэнне бяспечных умоў для турыстаў.

Па словах Сяргея Жыліка, яшчэ адзін этап запланаваных мерапрыемстваў — стварэнне музейнай экспазіцыі, якая размесціцца ў паўночнай вежы. Яе навуковая канцэпцыя, дарэчы, ужо зацверджана. Склеп, згодна з задумкай, стане носьбітам містычнай гісторыі з Белай паннай і Чорным манахам. На першым узроўні размесцяцца матэрыялы археалагічных раскопкаў, на другім — макет замка Сапегаў і прадметы тагачаснага інтэр’еру, партрэты былых уладальнікаў замка, копіі дакументаў. Трэці ўзровень будзе служыць назіральнай пляцоўкай, з якой ужо адкрываецца від на Гальшаны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Калібры штодня выпіваюць эквівалент паўлітра піва. Як ім удаецца пры гэтым не п'янець?1

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі14

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць