Навука і тэхналогіі

Тэсты ДНК не могуць вызначыць геном старажытнага шчанюка з Якуціі

Тэсты ДНК не могуць вызначыць геном шчанюка ўзростам у 18 тысяч гадоў, знойдзенага ў мерзлым грунце на тэрыторыі Абыйскага ўлуса Якуціі, паведамляе прэс-служба Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта Расіі, піша ria.ru.

Тэсты ДНК не змаглі вызначыць, быў ён ваўком ці сабакам.

Шчанюк быў знойдзены ў жніўні 2018 года ўсярэдзіне камяка мерзлага грунту за 40 кіламетраў вышэй па цячэнні ракі Індыгірка ад пасёлка гарадскога тыпу Белая Гара на рацэ Буор-Юрах. Дзякуючы вечнай мерзлаце, у яго захаваліся вусы, вейкі, поўсць і аксамітны нос. Прыкладны ўзрост на момант гібелі — менш за два месяцы: у шчанюка ёсць малочныя зубы. Прычына смерці не вызначана.

«Што, калі гэты сабака — магчыма, адна з самых старажытных хатніх жывёл, што суіснавала побач з чалавекам? Хутчэй бы атрымаць вынікі далейшых даследаванняў. Яны могуць наблізіць разгадку паходжання сабак ад познеплейстацэнавых ваўкоў», — кажа інжынер-даследчык інстытута прыкладной экалогіі Поўначы ПУФУ Сяргей Фёдараў.

Сучасныя шэрыя ваўкі і сабакі адрозніваліся ад ваўкоў, вымерлых каля 15—40 тысяч гадоў таму.

Мінулым летам даследаванні, апублікаваныя ў Nature Communications, адсунулі верагодныя даты прыручэння сабакі да 40 тысяч гадоў. На аснове фрагментаў шкілетаў навукоўцы зрабілі рэканструкцыю вонкавага выгляду — сабакі мезаліту па вазе і велічыні выявіліся падобнымі да сучасных ездавых сабак.

На тэрыторыі Якуціі першыя дакладныя звесткі аб сабаках вядомыя з самага паўночнага пункта рассялення чалавека ў Еўразійскай Арктыцы — выспы Жохава з групы выспаў Дэ-Лонга, заселенай каля 8 000 гадоў назад. Археолагі сярод драўляных вырабаў насельнікаў Жохаўскай стаянкі выявілі полаз ад нартаў. Гэта дазволіла вылучыць гіпотэзу, што ў старажытных людзей былі сабачыя запрэжкі.

Каментары

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць