Здарэнні88

Крывавы бандытызм у Салігорску

Легкавік з грашыма напароўся на самаробныя калючкі на ўскрайку Салігорску. Машыну развярнула ўпоперак дарогі. Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу. Пасля забілі й кіроўцу.

Машына з грашыма для работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства трапіла ў засаду на ўскрайку Салігорска.

Напад і расправа здарыліся проста на ўзбоччы дарогі, якая выкарыстоўваецца ў асноўным для патрэбаў тутэйшага прадпрыемства. Перад выпадковым кіроўцам паўстала вусцішная карціна.

Целы мужчыны й жанчыны ляжалі ў лужыне крыві на белым снезе


Злачынцы дэталёва падрыхтавалі план нападу. Легкавік напароўся на загадзя ўсталяваныя самаробныя калючкі. Машыну развярнула ўпоперак дарогі. Калі бухгалтарка паспрабавала зачыніцца ссярэдзіны, ёй у голаў праз шкло стрэлілі з абрэзу. Пасля забілі й кіроўцу. З салону нападнікі забралі 73 мільёны рублёў — заробак працаўнікоў тутэйшага СВК. Непадалёк ад месца злачыну нападнікі разабралі й выкінулі зброю, сотавыя тэлефоны й пазбыліся вопраткі. Знайсці іх удалося па следзе ад чаравіка.

Віктар Швед, намеснік начальніка Салігорскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі: «Гэта маладыя людзі, наркаманы. Гэтыя асобы затрыманыя, высвятляецца, ці датычныя яны да злачынстваў».

У міліцыі пра праблемную моладзь ведалі, але ніколі не падазравалі, што за наступную дозу расплатай стануць чалавечыя жыцці.

Віталь Дарошка, механізатар СВК «Бальшавік-Агра»: «З кіроўцам праз два дамы суседзі. Ён спяшаўся завезці грошы. Такая недарэчная смерць атрымалася.
Неяк не верыцца, што яго няма, ды й што такое магло здарыцца ў калгасе нашым».


Следчым яшчэ належыць высветліць багата якія дэталі гэтага лютага нападу. Скуль узялася й куды знікла зброя, чаму машына, якая перавозіла вялікую суму грошай, не ахоўвалася, ці дзейнічалі злачынцы па наводцы.

У кіроўцы засталіся двое, а ў жанчыны-бухгалтаркі — трое дзяцей, — паведамляе АНТ.


Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць