Свет11

Падазраваную па справе Шарамета адправілі пад хатні арышт

Падазраваную ў датычнасці да забойства журналіста Паўла Шарамета Яну Дугар адправілі пад кругласутачны хатні арышт, паведамляе Українська правда.

Дугар абавязаная прыбываць да пракурора і суду па першым патрабаванні, устрымацца ад зносін з падазраванымі і сведкамі, здаць на захоўванне ў органы дзяржаўнай улады свой пашпарт.

Следства лічыць, што Дугар нібыта фатаграфавала відэакамеры каля дома Шарамета за некалькі дзён да забойства. Паліцыя называе яе «разведчыцай».

Адвакаты дзяўчыны настойвалі на тым, што з 16 чэрвеня да 13 ліпеня 2019 года Дугар не было ва Украіне, аб чым сведчаць меткі ў яе замежным пашпарце і авіябілеты. Па словах адваката, следчыя для фотаэкспертызы выкарыстоўвалі фота нібыта Дугар, якое зрабілі 11 ліпеня 2019 года, але ў гэты час яе не маглі зафіксаваць ва Украіне.

Таксама, адвакаты заявілі, што з 03.06.16 па 26.09.16 года яна знаходзілася на тэрыторыі вайсковай часці вайсковага шпіталя.

Дугар затрымалі 12 снежня ў Львове і прывезлі ў Кіеў. Па словах яе адваката, дзяўчына начавала ў машыне з трыма следчымі. Сама Дугар ад каментароў устрымалася.

Дугар — 26-гадовая ўдзельніца баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны з Днепрапятроўскай вобласці.

На фронце была медсястрой парашутна-дэсантнага батальёна.

За ўдзел у баявых дзеяннях Дугар атрымала некалькі ўзнагарод, сярод якіх «За мужнасць» III ступені і медаль «За абарону Аўдзееўкі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год42

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год42

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць