Улада11

Лукашэнку ў Прагу ніхто пакуль не запрашаў

Пра гэта паведаміў у Вільні беларускім журналістам інкогніта афіцыйны прадстаўнік Германіі. Галоўная ўмова — непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Рашэнне наконт запрашэння Лукашэнкі ў Прагу яшчэ не прынятае,
паведаміў 11 сакавіка ў Вільні беларускім журналістам афіцыйны прадстаўнік Германіі, які пажадаў застацца не названым.

Паводле ягоных словаў за час да пражскага саміту 7 траўня ў Беларусі могуць адбыцца негатыўныя моманты: рэцыдывы дэмакратызацыі.

Найперш тут маецца на ўвазе прызнанне ці непрызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Міністру замежных справаў Мартынаву было рэзка заяўлена, што ў выпадку прызнання аддзеленых ад Грузіі дзяржаў далейшае супрацоўніцтва будзе вельмі праблематычнае», — сказаў нямецкі чыноўнік.

Паводле яго, чэшскае прадстаўніцтва было за тое, каб запрасіць Лукашэнку. Аднак той жа нямецкі бок разглядае лепшым варыянтам запрашэнне ў Прагу міністра Мартынава. Лукашэнку запросяць толькі ў тым выпадку, калі сваю згоду дадуць усе 27 краін сябраў ЕС.

Чэшскае старшынство ЕС падняло пытанне, што на сустрэчу ў Прагу наўпрост запрошаны Ільхам Аліеў, але сітуацыя ў Азербайджане не нашмат лепшая за беларускую, а нават горшая.

16 сакавіка будзе разгледжанае пытанне аб часовым прыпыненні, адмене ці працягненні візавых санкцый.

Найхутчэй, што будзе прынятае рашэнне аб працягненні спынення санкцый яшчэ на паўгоду.
Пакуль найбольш жорсткую пазіцыю ў дачыненні Беларусі займаюць Вялікабрытанія і Галандыя. Швецыя заклапочаная арыштам Мікалая Аўтуховіча. Да апошніх дзён у спісе краін, якія блакавалі рашэнне аб працягненні спынення санкцый, была і Польшча.

Прадстаўнік Германіі заявіў, што ўдзел Беларусі, Украіны і Малдовы ў праграме «Ўсходняга партнёрства» адкрывае перад краінамі выдатныя перспектывы сяброўства ў Еўрасаюзе. Кажучы іншымі словамі, ўдзел у праграме прадугледжвае тую ж ступень дачыненняў з ЕС, якімі цешацца Нарвегія, Ліхтэнштэйн і Ісландыя. Яны маюць тыя ж правы, як і краіны‑сябры Еўрасаюзу, апроч супрацоўніцтва ў аграрнай сферы і права голасу. «Але да самога ўступлення застаецца мінімальны крок».

Чаму пра гэта ніколі не згадваюць? Бо ў Еўропе стала нямоднай тэма далейшага пашырэння ЕС, бо нават не ўсе новыя сябры злучнасці адпавядаюць умовам. «Еўропа стамілася ад пашырэнняў, хіба што ў Польшчы і Літвы тут ёсць свае інтарэсы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць