Грамадства44

Асцярожна: праз цёплую зіму ў Гродне прачнуліся кляшчы

Пра незвычайны выпадак расказаў гродзенскі святар Георгій Рой. Ён учора гуляў з сабакам па лесе, а калі вярнуўся, заўважыў на ім кляшча.

«Увесну мы надзяваем сабаку адмысловы ашыйнік, але ўчора ён быў без яго. Мы нават не думалі, што ў гэту пару года могуць быць кляшчы», — наракае Георгій Рой.

Фота pixabay.com.

У Навукова-практычным цэнтры Акадэміі навук па біярэсурсах тлумачаць, што такое цалкам верагодна.

«Кляшчы і ўзімку могуць быць актыўныя, калі адліга. Гэта не навіна. Для іх цяпер нармальнае надвор’е,

— кажа загадчык лабараторыі Алег Прышчэпчык. — Мы неяк у лютым-сакавіку былі ў Белавежскай пушчы, і на вялікіх палянах, дзе снег сышоў, кляшчы сядзелі на траве і чакалі ахвяр».

Навуковец дадае, што кляшчы даволі трывалыя. Калі ляжыць снег і тэмпература трымаецца нуль і ніжэй, то яны ўпадаюць у анабіёз, хаваюцца ў зямлю і чакаюць. Як толькі праграюцца верхнія слаі глебы, яны выходзяць, каб пашукаць мышэй і яшчарак. А ў сухія сезоны года сустракаюцца рэдка — для іх гэта некамфортнае надвор’е.

Пераносчыкамі інфекцый кляшчы могуць быць і ўзімку.

«Калі ў арганізме кляшча ўжо ёсць агент (бактэрыяльны, вірусны), то ён будзе захоўвацца, пакуль клешч не загіне. Таму гэта латарэя, укусіць цябе здаровы ці хворы клешч», — пракаментаваў Алег Прышчэпчык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Рэкі і птушкі, або Калас, Бетховен і да Вінчы. Дызайн купюр еўра ўпершыню за чвэрць стагоддзя зменяць2

У ЗША застрэлілі 21‑гадовую ўкраінку, бежанку ад вайны8

Некаторыя беларускі ідуць у сурагатныя мамы. Колькі за гэта плацяць і хто з жанчын на гэта гатовы?8

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці2

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе2

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў17

У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае5

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны1

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць