Грамадства5555

Давыдзька: Я б хацеў, каб гаварылі пра злачынцу, якога асудзілі на смерць, як пра нелюдзя

Статыстыка злачынстваў кажа пра тое, што наяўнасць у краіне смяротнага пакарання на памяншэнне колькасці цяжкіх злачынстваў не ўплывае, таму Беларусі неабходна рухацца ў бок адмены смяротнага пакарання. Пра гэта Tut.by заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька.

Сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў было прынята рашэнне аб стварэнні ў Нацыянальным сходзе рабочай групы па вывучэнні пытання аб адмене смяротнага пакарання, якую ўзначаліць Генадзь Давыдзька.

Рабочая група па пытанні смяротнага пакарання ў Нацыянальным сходзе працавала з 2010 года, але называлася яна інакш — «па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання». Стварылі яе пасля таго, як у чэрвені 2009 года ад Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы паступіў ультыматум, што Беларусі вернуць статус спецзапрошанага толькі пры ўмове адмены смяротнага пакарання або ў выпадку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

Як патлумачыў Давыдзька, фармулёўку назвы рабочай групы вырашылі змяніць з-за «дзяржаўнай устаноўкі па гуманізацыі заканадаўства».

— Так, зменена назва рабочай групы, таму што ёсць агульная дзяржаўная ўстаноўка па гуманізацыі заканадаўства нават да тых, хто пераступіў межы агульнадазволенага і не годны чалавекам звацца. Гэта адлюстравана ў назве групы — «па пытанні адмены смяротнага пакарання», таму што да гэтага трэба імкнуцца, гэта нядобра, калі адзін чалавек забівае другога, гэта няправільна, — лічыць Генадзь Давыдзька. — Але грамадская думка, мяркуючы нават па апошніх прысудах, калі былі асуджаныя забойцы, на баку дзяржавы.

— Адкуль вы ведаеце? Хто праводзіў такое апытанне?

— Я ведаю гэта, таму што апытаў людзей. І з таго, як гэта падаецца ў СМІ. Дапусцім, сястра, якая ведала пра злачынства, робіць нейкія прамовы, спрабуе ачалавечыць, стварыць грамадскае меркаванне, што гэта нядобра [смяротнае пакаранне]. Я бачу ў гэтым ангажаванасць і тэндэнцыйнасць. Але тым не менш мы павінны рухацца ў гэтым рэчышчы. Я разумею, што адмена смяротнага пакарання ў іміджы краіны будзе нешта значыць для некаторых заходніх структур. Хоць мне глыбока непрыемна, што яны не прад'яўляюць такія прэтэнзіі да іншых цалкам цывілізаваных краін, такіх як ЗША, Японія. Але, з іншага боку, вывучэнне статыстыкі не супакойвае: наяўнасць або адсутнасць смяротнага пакарання на крымінагенную абстаноўку не ўплывае. З гэтага наша рабочая група будзе рабіць высновы.

На думку Давыдзькі сёння тыя, хто «сядзяць на канапе з гамбургерам», кажуць пра чалавека, асуджанага на смяротнае пакаранне, «як пра ахвяру дзяржавы». Дэпутат з такім меркаваннем не згодны.

— Я б хацеў, каб гаварылі пра злачынцу, як пра нелюдзя, які здзейсніў нешта нечалавечае. Але калі мы гаворым пра смяротнае пакаранне, мы, у першую чаргу, гаворым пра магчымасць судовай памылкі. Таму смяротны прысуд павінен быць адтэрмінаваны на некалькі гадоў, нельга спяшацца. Альбо трэба смяротнае пакаранне адмяніць і стварыць такія ўмовы, пры якіх смяротнае пакаранне злачынцу будзе здавацца выратаваннем. Але тут уступаюць у сілу правы чалавека — мы не маем права здзекавацца з жывога чалавека. Для ўсіх паказчык Брэйвік і яго трохпакаёвы турэмны нумар і магчымасць атрымліваць у турме адукацыю. Але мы, напэўна, да гэтага яшчэ не дараслі, або, наадварот, мы значна больш цывілізаваная дзяржава, — лічыць Давыдзька.

Каментары55

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць