Свет44

Навукоўцы апублікавалі аналіз ускрыццяў памерлых ад каранавіруса

Пнеўманія, якую выклікае каранавірус новага тыпу (SARS-CoV-2), у асноўным паражае лёгкія, але можа ўплываць і на працу сэрца. Да такой высновы прыйшлі кітайскія навукоўцы па выніках ускрыцця пацыентаў, якія памерлі ад гэтага захворвання, піша tass.ru са спасылкай на публікацыю ў Journal of Forensic Medicine.

Кітайскія навукоўцы праводзілі аналіз на аснове звестак аб ускрыцці 11 пацыентаў векам ад 52 да 80 гадоў, якія памерлі ад SARS-CoV-2. Дзевяць з іх праводзіліся ў Ухані, яшчэ два — у Шанхаі.

Вынікі паказалі, што вірус у асноўным выклікае запаленчыя працэсы ў дыхальных шляхах і альвеалярных мяшэчках. Параўнанне пашкоджанняў ад атыповай пнеўманіі і новай віруснай пнеўманіі паказалі, што ў першым выпадку больш выяўлены фіброз лёгкіх, гэта значыць паталогія, пры якой лёгачную тканку замяшчае злучальная. Пры гэтым ацёк лёгкіх пры SARS-CoV-2 выяўляецца больш сур'ёзна, чым пры атыповай пнеўманіі.

Таксама даследаванне паказала, што невялікая колькасць выдзяленняў з лёгкіх можа трапляць у грудную клетку і негатыўна ўплываць на працу сэрца. Гэты факт можа растлумачыць тое, чаму пацыенты з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі пераносяць кітайскую вірусную пнеўманію горш, аднак гэтую сувязь яшчэ трэба праверыць у дадатковых даследаваннях.

Навукоўцы адзначаюць, што для таго, каб зразумець, як вірусная пнеўманія ўплывае на працу нырак, галаўнога мозга, селязёнкі і стрававальнай сістэмы, патрэбныя дадатковыя даследаванні. Гэта звязана з невялікім памерам выбаркі і векам пацыентаў: у іх маглі быць іншыя спадарожныя хваробы, якія паўплывалі на вынікі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць