Здарэнні22

Пакупнік скраў Mercedes у Светлагорску падчас тэст-драйву

У Светлагорску падчас тэст-драйву пакупнік скраў аўтамабіль. Аўто знайшлі ў Мінскай вобласці, паведамляе міліцыя.

У лютым 22-гадовы жыхар Чэрвеньскага раёна наткнуўся ў інтэрнэце на аб'яву аб продажы Mercedes-Benz W212. Па тэлефоне з прадаўцом ён дамовіўся пра сустрэчу ў Светлагорску.

Пакупнік прыехаў у райцэнтр увечары 25 лютага. Пасля агляду аўтамабіля зладзілі тэст-драйв. Істотных нараканняў на машыну не было, пасля невялікага торгу мужчыны дамовіліся пра здзелку.

Маладыя людзі заехалі на гарадскую АЗС, дзе гаспадар аўто адлучыўся. На вуліцы застаўся яго знаёмы і пакупнік. Апошні папрасіў дазволу сесці за руль нібыта для паўторнага тэст-драйву. Нічога не падазраючы, мужчына не адмовіў, а пакупнік скарыстаўся момантам і скраў аўтамабіль.

Пра здарэнне пацярпелы паведаміў у міліцыю. Сышчыкі высветлілі асобу падазраванага, аднак да таго моманту ён ужо знаходзіўся за межамі Гомельшчыны. Маладога чалавека затрымалі ў роднай вёсцы. Паводле яго слоў, адважыўся на злачынства ў надзеі на тое, што гаспадар не заявіць аб крадзяжы: Mercedes быў на расійскіх нумарах.

Цяпер падазраваны ў ізалятары часовага ўтрымання. Следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням. Завялі крымінальную справу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка6

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць