Гэты крок мае прадухіліць рызыку занясення каранавіруса з-за мяжы.
З 28 сакавіка Кітай забараніў замежным грамадзянам з візамі ці дазволам на жыхарства ўязджаць у краіну і рэзка абмежаваў авіязлучэнне з замежжам.
Пандэмія каранавіруса пачалася з Кітая ў снежні, але краіне ўдалося спыніць яго распаўсюд, практычна спыніўшы эканамічнае жыццё ў многіх рэгіёнах краіны з 24 студзеня да сакавіка. Паводле ацэнак экспертаў, валавы эканамічны прадукт краіны ў першым квартале можа скараціцца нават на 10-11 працэнтаў.
У інтэрв'ю часопісу Science Джордж Гао, генеральны дырэктар Кітайскага цэнтра кантролю і прафілактыкі хвароб, заклікаў людзей масава насіць маскі, каб спыніць распаўсюд віруса.
«Вялікая памылка ЗША і Еўропы, на маю думку, што людзі не носяць масак, — сказаў Гао. — Многія людзі могуць быць бессімптомнымі ці прэсімптомнымі носьбітамі інфекцыі. Калі б яны насілі маскі, кропелькі з вірусам не разляталіся б вакол іх і вірус не заражаў бы іншых».
Апошнія дні ўсе выяўленыя выпадкі каранавіруса ў Кітаі былі звязаныя з людзьмі, якія вярнуліся з-за мяжы. У апошні час у Паднябеснай штодзень рэгіструюцца па 30-75 выпадкаў інфекцыі. І працягваюць паміраць людзі, якія заразіліся падчас першай хвалі пандэміі.
Усяго ў свеце колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 27 тысяч чалавек.
-
У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА
-
У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь
-
Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру

Каментары