Грамадства

Валанцёрская сетка BYCOVID19 перадала дактарам чарговую партыю дапамогі

Валанцёрская сетка BYCOVID19 прыгатавала і адправіла канцэнтратары кіслароду для Глыбокага і Докшыц. А яшчэ 1500 аднаразовых хірургічных халатаў для Віцебска і бальніц вобласці, паведамляе актывіст Андрэй Стрыжак.

У гэтым бралі ўдзел перавозчыкі vezem.by і AAA cargo.

Беларуская дыяспара закупіла ў Нямеччыне 80 партатыўных пульсаксіметраў (прыбор для маментальнага вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві без збору крыві) і 10 бескантактавых тэрмометраў. Яшчэ 10 больш складаных і дарагіх стацыянарных пульсаксіметраў закупяць ў Мінску заўтра.

Гэтыя прыборы вельмі дапамагаюць медыкам аператыўна адсочваць стан пацыентаў з паражэннем лёгкіх і прымаць хуткія і эфектыўныя рашэнні для іх выратавання.

Нейкі час зойме іх дастаўка з Германіі ў Беларусь.

Таксама валанцёрская ініцыятыва знайшла новыя рэспіратары 1000 ffp3 пялёстак і 500 ffp2.

Па 200 ffp3 і сотні хірургічных халатаў паедуць у Новалукомль і Чашнікі.

600 ffp3, 400 ffp2 і 100 халатаў заўтра адправяцца ў адну з мінскіх бальніц.

Створана сетка груп у тэлеграме, у якіх будзе магчымасць знайсці аднадумцаў, аб'яднаць свае намаганні і ўключыцца ў дапамогу медыкам, пажылым людзям і іншым неабароненым групам:

Мінск: https://t.me/bycovid19minsk

Віцебск: https://t.me/coronavirus_vitebsk

Гродна: https://t.me/k28chat

Брэст: https://t.me/bycovid19brest

Гомель: https://t.me/bycovid19gomel

Магілёў: https://t.me/bycovid19mogilev

Дапамагчы або папрасіць аб дапамозе можна на сайце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая87

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць