Грамадства77

У бацькі Курэйчыка пацвердзілі каранавірус. Ён адпачываў у санаторыі для міліцыі і заразіўся ад чалавека з Віцебска

Уладзімір Курэйчык, бацька беларускага рэжысёра Андрэя Курэйчыка, захварэў на каранавірус. 8 красавіка яго шпіталізавалі як кантакт першага ўзроўню. Сёння стала вядома пра станоўчы вынік тэста, паведамляе «Радыё Свабода».

«Яго перавялі ў чацвёртую бальніцу. Калі гэты тэст прыйшоў, яго вельмі хутка сабралі і з аднаго шпіталя перавезлі ў іншы. Яго суседа перавялі ў іншую палату. Стан у бацькі такі ж — не палепшаў і не пагоршаў. Тэмпература. На жаль, у яго, як і ў большасці людзей за 60, не вельмі моцнае здароўе, ёсць хранічныя захворванні», — кажа Андрэй Курэйчык.

Апошнім часам Андрэй Курэйчык не бачыўся з бацькам, бо ізаляваўся з сям’ёй за горадам.

«Тым родным, якія з бацькам жывуць, брату і яго жонцы, сказалі, што ім трэба перайсці на рэжым самаізаляцыі. Цяпер яны кантакты першага ўзроўню».

Уладзіміру Курэйчыку 66 год. У сакавіку ён адпачываў у санаторыі Міністэрства ўнутраных спраў на Нарачы. Аднаго з наведвальнікаў, з якім кантактаваў Курэйчык-старэйшы, шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй, а пасля выявілі каранавірус.

«Гэтай сітуацыі магло б не быць, — дадае Курэйчык. — Калі б быў нармальны каранцін у краіне, санаторыі павінны былі быць закрытыя. Бо там у асноўным пажылыя людзі, туды ездзяць за 50—60.

Там адзін хворы, зразумела, заражае ўсіх астатніх, бо яны разам робяць працэдуры, сядзяць за аднымі сталамі ў сталовай, ходзяць у адзін басейн. Калі там забралі чалавека з двухбаковай пнеўманіяй, я бацьку сказаў, што не проста так будзе».

У санаторыі МУС «Свабодзе» пацвердзілі, што ў іх быў госць з каранавірусам. Санаторый часова прыпыніў прыём наведвальнікаў.

«Так, пакуль нікога не прымаем і, хутчэй за ўсё, часова закрыемся», — сказала супрацоўніца санаторыя.

Паводле яе, інфікаваны — пенсіянер з Віцебска.

«Ён у нас два тыдні адпачываў: як выходзіў на балкон, усё на гармоніку граў», — дадалі ў санаторыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць