Расія праводзіць выпрабаванні супрацьспадарожнікавай ракеты прамога перахопу. Пра гэта паведамляецца на сайце Касмічнага камандавання ВПС ЗША, піша rbc.ru.
Як адзначаецца ў заяве, зброя можа знішчаць спадарожнікі, якія знаходзяцца на нізкай калязямной арбіце (вышыня над паверхняй планеты 160-2000 км). Касмічнае камандаванне адзначае, што выпрабаванні ракеты пачаліся пасля манеўраў расійскіх спадарожнікаў, пазначаных як «Космас-2542» і «Космас-2543», пра якія ЗША паведамлялі ў лютым. Тады амерыканскі бок сцвярджаў што яны знаходзяцца ў небяспечнай блізкасці ад спадарожніка ЗША USA-245, які ўваходзіць у разведвальную групу Keyhole/Chrystal, чые спадарожнікі могуць назіраць за ўсёй паверхняй Зямлі.
«Выпрабаванне Расіяй DA-ASAT (супрацьспадарожнікавых ракет прамога перахопу, direct-ascent anti-satellite weapon) паказвае яшчэ адзін прыклад таго, што пагрозы для касмічных сістэм ЗША і [іх] саюзнікаў рэальныя, сур'ёзныя і што яны ўзрастаюць», — заявіў кіраўнік Касмічнага камандавання ВПС Джон Рэйманд.
Ён дадаў, што гэтыя выпрабаванні «сведчаць пра крывадушныя выказванні Расіі ў абарону прапаноў па кантролі над узбраеннямі ў космасе, скіраваных на абмежаванне магчымасцяў ЗША». Пры гэтым сама Масква, кажа Рэйманд, не мае намеру згортваць свае праграмы па стварэнні супрацькасмічнай зброі. «Космас мае вырашальнае значэнне для ўсіх народаў і нашага ладу жыцця. Попыт на касмічныя сістэмы захоўваецца і ў крызісны час, калі глабальная лагістыка, транспарт і сувязь адыгрываюць ключавую ролю ў барацьбе з пандэміяй COVID-19», — падкрэсліў Рэйманд.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары