Лукашэнка пра каранавірус: Самае галоўнае — мы не дапусцілі ўсплёску
Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў краіне спраўляюцца з сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруса. Пра гэта ён заявіў сёння ў часе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, піша БелТА.
«Самае галоўнае — мы пакуль спраўляемся. Сёння маленькі праменьчык надзеі з'явіўся. Асабліва ў Мінску. У нас ужо больш вызвалілася ложкаў, чым мы шпіталізавалі людзей. Самае галоўнае — не дапусцілі ўсплёску», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова, Лукашэнка сказаў: «Па заразе, ведаю, лепш за іншыя вобласці выглядаеце. Пакуль малайцы. Але расслабляцца ні ў якім разе нельга. Бо вы бачыце, што гэты COVID ператварыўся ў палітыку. Я гэтага чакаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Па стане на раніцу 16 красавіка ў Беларусі 4204 выпадкі каранавіруса.
Каментары